Вы тут

З 22 жніўня ДАІ Брэстычыны правядзе акцыю «Мотарух без парушэнняў!»


Як паведамляе сайт УУС Брэсцкага аблвыканкама, з пачатку года з удзелам мотатранспарту на дарогах вобласці адбылося 34 дарожныя аварыі, у якіх пяць чалавек загінулі і 35 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, у двух выпадках матацыклісты знаходзіліся ў стане ап’янення. У 23 ДТЗ вінаватымі аказаліся самі кіроўцы мотатранспорту.

У мэтах папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму сярод матацыклістаў, прывіцця навыкаў захавання Правілаў дарожнага руху і бяспечных паводзін на дарозе з 22 па 24 жніўня на тэрыторыі Брэсцкай вобласці пройдзе акцыя «Мотарух без парушэнняў!»

У гэты перыяд часу будуць працаваць рэйдавыя групы ДАІ па спыненні грубых парушэнняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі двухколавых транспартных сродкаў і выяўленню канструктыўна змененых, незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку матацыклаў і мапедаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Міхаіл Змушко: Самая галоўная ўзнагарода — бачыць, як пацыенту становіцца лепш

Міхаіл Змушко: Самая галоўная ўзнагарода — бачыць, як пацыенту становіцца лепш

COVІD-19 выпрабаваў на трываласць урачоў, медсясцёр і жыхароў усіх абласцей.

Эканоміка

Ядзернае палiва на БелАЭС загружана. Атамшчыкi рыхтуюцца да «халодных» выпрабаванняў

Ядзернае палiва на БелАЭС загружана. Атамшчыкi рыхтуюцца да «халодных» выпрабаванняў

​Сусветная практыка паказвае, што энергаблоку, каб ён запрацаваў, патрэбна дзесяць гадоў: ад моманту стварэння да запуску.

Культура

Васільковыя, сінія вочы

Васільковыя, сінія вочы

Песню бярыце з сабою.