Вы тут

Музей мёду і пчалярства адкрылі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку


Музей мёду і пчалярства адкрылі днямі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. А раней у мясцовым заапарку з'явіліся новыя гадаванцы.


У аддзеле турызму, экалагічнай асветы і інфармацыйнага забеспячэння гэтай дзяржаўнай прыродаахоўнай установы паведамілі, што, бадай, адзін з самых цікавых экспанатаў музея — празрысты вулей з пчоламі. Назіраць за жыццём гэтых істот можна гадзінамі, не адрываючы вачэй.

У музеі цікава будзе даведацца пра тое, як людзі пачалі займацца пчалярствам, пра нюансы догляду, збору мядовага ўраджаю. Прыемным сюрпрызам стане магчымасць пакаштаваць мёд ад пчол, якія жывуць у дамках у запаведніку.

Летам у заалагічным парку запаведніка пасялілі плямістага аленя і еўрапейскую лань. Іх прывезлі з Бягомльскага лясгаса.

Традыцыйна Лепельскі раён, дзе знаходзіцца «царства чыстага паветра і жывёл», штогод наведваюць тысячы людзей з розных краін свету. Адмена віз для іншаземцаў паспрыяла павелічэнню колькасці турыстаў, якія прыязджаюць у краіну ў цэлым і ў запаведнік — у прыватнасці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Навіны з лесу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».