Вы тут

Кiналяпы з савецкiх фiльмаў


Штогод кiнакампанii па ўсiм свеце выпускаюць мноства фiльмаў, цiкавых i не вельмi, глыбокiх i прахадных. Але толькi самым любiмым пiльны глядач даруе агрэхi, недакладнасцi i знойдзеныя ў стужках «ляпы». Прыгадаем толькi сем вядомых ляпаў з савецкай класiкi, з-за якiх, зрэшты, гледачы не сталi любiць гэтыя стужкi меней.


  • «Сямнаццаць iмгненняў вясны». У маi 1945-га Шцiрлiц вязе пастара Шлага да мяжы, а паралельна ў эпiзодзе гучыць мелодыя песнi «Allez venez! Milord, vous avez l'air d'un mоme...» — якая ўпершыню была выкананая толькi ў 1959 годзе Эдзiт Пiяф.
  • «Брыльянтавая рука». Падчас эпiзоду «Бабе — кветкi, дзецям — марозiва» ў кадры спачатку два эскiмо на палачцы i дзве ружы, а праз iмгненне — марозiва ў вазачках, а кветак ужо тры.
  • «Вялiкi перапынак». Ганжа абварыў кiпенем правую руку, а ў медпункце яму бiнтуюць чамусьцi левую, i ў далейшых сцэнах таксама бiнт «мiгрыруе» з рукi на руку.
  • «Джэнтльмены ўдачы». Татуiроўкi, якiя давялося зрабiць Яўгену Лявонаву для ўжывання ў ролю крымiнальнага аўтарытэта, то выцвiтаюць, то робяцца больш яркiмi, а ў адной са сцэн «наколка» з лямпачкай наогул перакульваецца дагары нагамi.
  • «Iронiя лёсу, або З лёгкай парай!» Здаецца, толькi лянiвы не помнiць хоць пару цытат i кiналяпаў з шэдэўра Эльдара Разанава. Адзiн з самых вядомых — фота Iпалiта. У серванце стаiць партрэт Юрыя Якаўлева, а са снегу гераiня паднiмае картку Алега Басiлашвiлi, якi i мусiў першапачаткова iграць у фiльме.
  • «Д'Артаньян i тры мушкецёры». Амаль класiчны недагляд касцюмера: калi ў дом Буанасье прыходзяць гвардзейцы, Д'Артаньян на другiм паверсе ў адным боце — на левай назе, а спускаецца ўнiз, каб вызвалiць каханую — зноў у адным, але на правай...
  • Тыя ж i конь. А гэта не ляп, проста забаўны факт — бронзавая статуэтка Пегаса, якая захоўвалася ў рэквiзiтарскiх цэхах «Масфiльма», настолькi падабалася рэжысёрам, што зрабiла кiнакар'еру на зайздрасць многiм акцёрам. Гэты конь «засвяцiўся» ў фiльмах «Службовы раман», «Брыльянтавая рука», «Сакрэтная мiсiя», «Пакет», «Мой ласкавы i пяшчотны звер», «Шырлi-Мырлi».
Прэв’ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».