Вы тут

У новай зале — прэзентацыя


Прэзентацыя “Книги Памяти. Латвия” стала першай імпрэзай у новай зале Беларускага дома Ліепаі


На прэзентацыі ў новай зале Беларускага дома Ліепаі

У Беларускай грамады “Мара” добрая навіна: у нашым Беларускім доме адчынілася новая ўтульная зала. І там 10 ліпеня прайшла прэзентацыя “Книги Памяти. Латвия”. На яе прыйшлі Генконсул Расіі ў Ліепаі Аляксей Беланосаў і консул Дзмітрый Багданаў, дэпутат Ліепайскай думы Людміла Разанава, госць з Літвы Вячаслаў Кастроў (узначальвае савет ветэранаў Вільнюскага вышэйшага каманднага вучылішча радыёэлектронікі: ВРТУ — ВВКУРЭ), прадстаўнікі грамадскасці горада.

Імпрэзу вёў старшыня Ліепайскага таварыства ваенных пенсіянераў Рамазан Назараў, які згадаў вядомыя словы Сяргея Ясеніна: “Большое видится на расстояньи”. Далей казаў, што жыццё пацвярджае іх праўдзівасць, і чым больш мы аддаляемся ад вайны, тым больш усведамляем, якую страшную бяду знішчыла чалавецтва, перамогшы гітлераўскі фашызм, і якую вялікую цану пераможцы заплацілі за Перамогу. Аляксей Беланосаў выказаў падзяку пошукавікам і складальнікам кнігі.

Ад беларускай суполкі “Мара” ўсіх віталі старшыня Віктар Янцэвіч і актывіст Юры Хадаровіч. Яны гаварылі пра значнасць кнігі, якая адлюстроўвае сапраўдную гісторыю і ўвекавечвае месцы пахаванняў у тым ліку й землякоў-беларусаў. “Кніга дапамагае ўбачыць сапраўдныя падзеі, што адбываліся на самой справе. Вельмі важна пра тое казаць, памятаць, шанаваць памяць герояў і, вядома ж, нешта рабіць, каб яна зберагалася”, — адзначыў Юры Хадаровіч.

Выступоўцы дзякавалі беларусам за цёплы і ўтульны прыём. Выказвалі надзею на далейшую супрацу, новыя імпрэзы ў Беларускім доме.

Анжэла Фаміна, г. Ліепая

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.