Вы тут

Дзякуючы фотапасткам на Брэстчыне выявілі чацвярых браканьераў-паляўнічых


Сезон здабычы птушыных і капытных адкрыўся ў жніўні. І хоць для браканьераў сезон адкрыты заўсёды, у дні масавага палявання яны праяўляюць найбольшую актыўнасць, разлічваючы, што іх стрэлы не прыцягнуць асаблівай увагі. Тым не менш, ёсць шмат розных спосабаў выявіць нелегальных паляўнічых. Пра адзін з такіх распавялі з дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.


На Брэстчыне, да прыкладу, дзве групы браканьераў трапілі ў аб’ектывы фотапастак. Прылады ўстанавілі супрацоўнікі лясгасаў, а пасля перадалі інфармацыю аб парушальніках дзяржінспектарам.

У Ганцавіцкім раёне фотакамера захавала момант, калі з лесу выязджаюць двое мужчын на матацыкле, на багажніку — туша самца казулі. Па гэтых кадрах парушальнікаў пасля апазналі, да іх дадому прыйшлі з вобыскам. У аднаго з падазраваных выявілі трафейныя рогі і нелегальную стрэльбу. Мужчына пад грузам доказаў прызнаў факт незаконнай здабычы казулі. Ёсць у яго і зарэгістраваная зброя, з якой паляўнічаму неўзабаве прыйдзецца расстацца, як і з дзяржпасведчаннем на права палявання. Стралку пагражае крымінальная адказнасць, а яго таварыша могуць прыцягнуць за дапамогу ў транспарціроўцы тушы.

Яшчэ два нелегальных паляўнічых, якія перасоўваліся па ўгоддзях на аўто, трапілі на камеру ў Івацэвіцкім раёне. Іх машына добра знаёмая мясцовым прыродаахоўнікам: кіроўца і пасажыр — жыхары Івацэвічаў, у мінулым паляўнічыя — прыцягваліся раней за незаконныя дзеянні са зброяй і боепрыпасамі і былі пазбаўлены права на паляванне. Як аказалася, на гэты раз пад дыванком у салоне аўтамабіля ў іх таксама ляжала незарэгістраваная стрэльба, а паміж сядзеннямі — патранташ з кулявымі патронамі.

Здабыць дзічыну мужчыны не паспелі, але з’яўленне са зброяй у паляўнічых угоддзях без дазвольных дакументаў расцэньваецца як незаконнае паляванне, у дачыненні да абодвух інспектары пачалі адміністрацыйныя працэсы. Прыцягнуць іх і па лініі міліцыі — зноў за незаконныя дзеянні са зброяй і боепрыпасамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта Дзяржінспекцыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Міхаіл Змушко: Самая галоўная ўзнагарода — бачыць, як пацыенту становіцца лепш

Міхаіл Змушко: Самая галоўная ўзнагарода — бачыць, як пацыенту становіцца лепш

COVІD-19 выпрабаваў на трываласць урачоў, медсясцёр і жыхароў усіх абласцей.

Эканоміка

Ядзернае палiва на БелАЭС загружана. Атамшчыкi рыхтуюцца да «халодных» выпрабаванняў

Ядзернае палiва на БелАЭС загружана. Атамшчыкi рыхтуюцца да «халодных» выпрабаванняў

​Сусветная практыка паказвае, што энергаблоку, каб ён запрацаваў, патрэбна дзесяць гадоў: ад моманту стварэння да запуску.

Культура

Васільковыя, сінія вочы

Васільковыя, сінія вочы

Песню бярыце з сабою.