У Слонімскім раёне ў жыхара адной з мясцовых вёсак ноччу згарэлі тры гаспадарчыя пабудовы. З усіх версій здарэння крымінальная была прыярытэтнай, работа па ёй праводзілася пастаянна, што, урэшце рэшт, прывяло да станоўчага выніку, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У ходзе праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была ўстаноўлена датычнасць да падпалу 54-гадовага мясцовага жыхара. Па версіі праваахоўнікаў, у той дзень мужчына ўжываў спіртныя напоі, да вечара моцна напіўся, з-за чаго «страціў усё тармазы». Мужчына і раней недалюбліваў суседа, не хацеў яму нічога добрага, а пад уздзеяннем алкаголю перайшоў да дзеянняў.
Пад покрывам ночы ён назбіраў сухой травы і пры дапамозе яе падпаліў некалькі драўляных пабудоў. Убачыўшы пажар, гаспадар выклікаў ратавальнікаў. Агонь патушылі, сума нанесенай шкоды склала каля 1600 рублёў.
Характэрна, што зламыснік далёка не сышоў ад месца злачынства, а па прыбыцці супрацоўнікаў МНС здзіўляўся, хто гэта мог здзейсніць гэтак дзёрзкі ўчынак.
Заведзена крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
COVІD-19 выпрабаваў на трываласць урачоў, медсясцёр і жыхароў усіх абласцей.
Іспыт праводзілі ў цэнтры «Медыяцыя і права».
Сусветная практыка паказвае, што энергаблоку, каб ён запрацаваў, патрэбна дзесяць гадоў: ад моманту стварэння да запуску.