Вы тут

«Я ўсё яшчэ веру ў магчымасць нармальных, добрасуседскіх адносін». Макей звярнуўся з заявай да кіраўнікоў МЗС краін ЕС


Міністр замежных спраў Уладзімір Макей звярнуўся з заявай да кіраўнікоў МЗС краін ЕС у сувязі са шматлікімі заявамі апошніх у дачыненні да Беларусі. Тэкст звароту размешчаны на сайце МЗС.


Прыводзім яго цалкам.

Калегі, міністры замежных спраў краін ЕС, звяртаюся да вас у сувязі з вашымі шматлікімі заявамі ў дачыненні да маёй краіны.

Вы выдатна ведаеце мяне, ведаеце Беларусь і беларусаў. Зараз не 18 стагоддзе, не 2010 і нават не 2015 год. Рэспубліка Беларусь — ужо рэальнасць. Рэальнасць для Еўропы, рэальнасць для Еўрасаюза, рэальнасць для кожнай з вашых краін. Таму заклікаю жыць, кантактаваць і ўзаемадзейнічаць з гэтай рэальнасцю.

У нас далёка не заўсёды і не ва ўсім супадаюць падыходы. Але пры першых сур’ёзных выпрабаваннях для станаўлення нашай краіны вы зноў адразу заклікаеце да санкцый. Гэтым па сутнасці вы пацвярджаеце правату тых, хто не верыць у нашу суверэнную здольнасць выбудаваць раўнапраўныя і выгадныя ўсім бакам адносіны з вашымі дзяржавамі.

Гэта не першыя санкцыі ў нашай гісторыі. І наша гісторыя на гэтым не скончыцца. Мы іх пройдзем гэтак жа, як і папярэднія. Вынік іх дзеянні вам вядомы. Усе разам мы дакладна страцім час. Страцім рытм, які патрэбны нашым краінам і таварыствам, тым больш у сучасным хуткім свеце.

У нас цяпер складаная сітуацыя. Але ж які з вашых краінаў не праходзіла балючыя этапы нацыянальнага сталення? Дайце і нам яго прайсці. Лепш з вашай дапамогай, але без спроб прымусу з выкарыстаннем палітычных, фінансавых і іншых відавочных рычагоў. Прашу дараваць, але мы не зможам гэта разглядаць інакш, як недабразычлівыя дзеянні, якія наносяць шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, і не зможам гэта пакідаць без процідзеяння.

Але я ўсё яшчэ веру ў магчымасці і перспектывы нармальных, добрасуседскіх, цывілізаваных міждзяржаўных адносін паміж нашымі краінамі. Таму што гэта ў інтарэсах усіх: і Беларусі, і Еўропы, і ўсёй Еўразіі. Прашу задумацца пра гэта без эмоцый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Міхаіл Змушко: Самая галоўная ўзнагарода — бачыць, як пацыенту становіцца лепш

Міхаіл Змушко: Самая галоўная ўзнагарода — бачыць, як пацыенту становіцца лепш

COVІD-19 выпрабаваў на трываласць урачоў, медсясцёр і жыхароў усіх абласцей.

Эканоміка

Ядзернае палiва на БелАЭС загружана. Атамшчыкi рыхтуюцца да «халодных» выпрабаванняў

Ядзернае палiва на БелАЭС загружана. Атамшчыкi рыхтуюцца да «халодных» выпрабаванняў

​Сусветная практыка паказвае, што энергаблоку, каб ён запрацаваў, патрэбна дзесяць гадоў: ад моманту стварэння да запуску.

Культура

Васільковыя, сінія вочы

Васільковыя, сінія вочы

Песню бярыце з сабою.