Вы тут

Як спорт прывыкае да новых рэалій?


Спартыўная грамадскасць сёлета ўмоўна падзялілася на дзве часткі. Адны міжнародныя федэрацыі адмяняюць буйныя спаборніцтвы, не жадаючы рызыкаваць здароўем удзельнікаў, іншыя падстройваюцца пад эпідэміялагічную сітуацыю.


Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту ўвяла сістэму тэсціравання на каранавірус, паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі. Каб быць дапушчанымі да спаборніцтваў, усе ўдзельнікі і арганізатары кожныя 3—4 дні будуць здаваць тэст на антыцелы да COVІD-19. Для спартсменаў гэта стане дадатковым аналізам да абавязковага тэсціравання на допінг. Такія меры будуць ужывацца да сакавіка 2021 года.

Тэсціраванне на каранавірус стане абавязковай умовай і для ўдзельнікаў міжнароднай серыі спаборніцтваў па дзюдо World Judo Tour, якая пачнецца ў верасні. Такое рашэнне прыняла міжнародная федэрацыя дзюдо. Спартсмены будуць абавязаныя прадставіць два адмоўныя тэсты на COVІD-19 і прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць, што мінімум 14 дзён у іх не было ніякіх сімптомаў каранавіруса. Тэсты павінны быць зроблены з інтэрвалам 48 гадзін максімум за пяць дзён да прыбыцця на спаборніцтвы. Акрамя таго, дзюдаістаў і функцыянераў чакаюць пастаянныя вымярэнні тэмпературы, якія будуць праводзіцца ў пунктах уезду ў краіну, у месцах пражывання спартсменаў і на спартыўных аб'ектах. Абавязковая для ўсіх умова — сацыяльнае дыстанцыраванне і нашэнне масак. Выключэнне — спартсмены падчас барацьбы. Кіраўніцтва міжнароднай федэрацыі адзначыла, што ўдзельнікі спаборніцтваў, якія не выконваюць гэтых умоў, не будуць дапушчаныя да мерапрыемстваў.

Турніры серыі Tennіs Europe Junіor Tour, якія праводзяцца сярод спартсменаў 14—16 гадоў, вернуцца 31 жніўня з новымі строгімі правіламі бяспекі. Скарачаюцца сеткі ўдзельнікаў. Цяпер нельга ў адзін дзень праводзіць матчы кваліфікацыі і асноўнай сеткі турніру. Матчы будуць праходзіць без гледачоў і з выкананнем строгіх санітарных правіл. Рэалізацыі гэтых мер будзе спрыяць укараненню анлайн-сэрвісу рэгістрацыі на турнір для тэнісістаў. Гэта зменшыць неабходнасць прысутнасці людзей на месцы правядзення спаборніцтваў і зберажэ час спартсменаў і трэнераў.

Правядзенне міжнародных спаборніцтваў, няхай і з новымі правіламі, стане сапраўдным святам для спартсменаў і ўсіх аматараў спорту. Надта ўсе засумавалі па спорце ў гэтым годзе.

Валерыя Сцяцко

Загаловак у газеце: І з каранавірусам можна спаборнічаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».