Вы тут

«Раскажы пра сваю крынiцу»: папярэднiя вынiкi


Цэнтральны навукова-даследчы iнстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў з 5 чэрвеня да 15 лiпеня 2020 года ў рамках iнфармацыйнай кампанii «Раскажы пра сваю крынiцу» правёў конкурс на найлепшыя работы па iнвентарызацыi крынiц малой радзiмы.


Фота Анатоля Клешчука.

— Да ўдзелу ў конкурсе запрашалiся ўсе ахвотныя, а праходзiў ён у фармаце анлайн, — расказала вучоны сакратар iнстытута Ганна ГРЫБ. — Паводле папярэднiх вынiкаў стала вядома, што ў iм узялi ўдзел больш за 60 чалавек, абследавана больш за 200 крынiц, з iх упершыню выяўленых i абследаваных — 76. Даслана больш за 700 фотаздымкаў крынiц i больш за 10 вiдэаматэрыялаў.

Падрабязная iнфармацыя пра вынiкi конкурсу i яго пераможцаў будзе размешчана ў найблiжэйшы час на сайце ЦНДIКВВР. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца на VI Мiжнародным водным форуме «Крынiцы Беларусi», якi пройдзе ў Мiнску з 3 да 4 лiстапада.

А пакуль РУП «ЦНДIКВВР» выказвае вялiкую ўдзячнасць усiм удзельнiкам конкурсу!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».