Вы тут

Фальшывае золата сумнiку. Не дайце кветкам ператварыцца ў насенне!


У жнiўнi ды вераснi па лугах i ўзгорках, на ўскрайках лясоў ды па вясковых палiсадах зiхацяць золатам суквеццi сумнiку канадскага. У гэтую пару ён найбольш прыкметны. Аднак яшчэ далёка не ўсе ведаюць, што за прывабным дэкаратыўным выглядам крыецца вялiкая шкода чужароднага «заваёўнiка» для нашай прыроды. Сумнiк хутка распаўсюджваецца, бо яго не ядуць мясцовыя жывёлы i не чапаюць паразiты. Ён выдзяляе iнгiбiтары — рэчывы, якiя прыгнятаюць рост навакольных раслiн. Так знiкае бiяразнастайнасць. На захопленых сумнiкам тэрыторыях немагчыма пасвiць свойскiх жывёл, знiкае харчовая база i для дзiкiх звяроў, птушак, насякомых.


Сумнiк канадскi ў рэспублiканскiм ландшафтным заказнiку «Прылепскi» (Мiнскi раён).

Кожны экзэмпляр сумнiку можа даць да 100 тысяч сямян, iх усходжасць дасягае 95 %. Таму вельмi важна знiшчаць гэты iнвазiйны вiд менавiта цяпер, у фазе цвiцення.

— Самы дзейсны i экалагiчны метад барацьбы з сумнiкам — кашэнне, — кажа кiраўнiк сектара кадастру раслiннага свету Iнстытута эксперыментальнай батанiкi iмя В. Ф. Купрэвiча НАН Беларусi, кандыдат бiялагiчных наук Алег МАСЛОЎСКI. — Канадскi iнтрадуцэнт з цяжкасцю адрастае нанова, i за два гады рэгулярнага кашэння можна цалкам ад яго пазбавiцца. Аднак майце на ўвазе: калi не прыбраць суквеццi, зрэзаныя ў позняй фазе цвiцення, яны здольныя даспець пры солнечным надвор'i, i насенне зноў трапiць у глебу. Таму неабходна ўтылiзаваць сцяблiны з кветкамi. Спелы сумнiк з пухам кшталту дзьмухаўцовага небяспечны яшчэ i тым, што лёгка ўзгараецца i можа стаць прычынай пажараў. Таксама ён з'яўляецца моцным алергенам.

Барацьба з iнвазiйнымi вiдамi раслiн вядзецца на дзяржаўным узроўнi. Па ўсёй краiне плошча, на якой расце сумнiк канадскi, складае 2877,3 гектара. Сёлета ў перыяд з красавiка да 15 жнiўня ў Брэсцкай вобласцi апрацавана ад сумнiку 70,86 гектара тэрыторыi, у Вiцебскай — 599,45 гектара, у Гомельскай — 29,41 гектара, у Гродзенскай — 1560,24 гектара, у Магiлёўскай — 303,07 гектара, у Мiнскай — 1246,66 гектара, у самiм Мiнску — 212,73 гектара. Усяго па краiне за чатыры з паловай месяцы — больш за 4000 гектараў. Некаторыя тэрыторыi апрацоўвалi шматразова, адсюль i такая лiчба.

— У адпаведнасцi з артыкулам 9 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб раслiнным свеце» кожны ўласнiк тэрыторыi мусiць не дапускаць распаўсюджвання iнвазiйных вiдаў, — нагадвае начальнiк упраўлення бiялагiчнай i ландшафтнай разнастайнасцi Мiнпрыроды Мiкалай СВIДЗIНСКI. — Важна падтрымлiваць устойлiвае прыродакарыстанне з захаваннем бiяразнастайнасцi, далучаць пустуючыя землi да гаспадарчага абароту.

За непрыняцце або нясвоечасовае прыняцце мер для рэгулявання распаўсюджвання сумнiку землеўласнiк будзе атрымлiваць прадпiсанне ад тэрытарыяльных органаў Мiнпрыроды, а ў выпадку яго невыканання — прыцягвацца да адказнасцi згодна з артыкулам 23.1 Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях.

Пастановай Мiнпрыроды ад 16 лiпеня 2020 года № 5-Т зацверджаны i ўводзiцца ў дзеянне з 1 кастрычнiка гэтага года тэхнiчны кодэкс устаноўленай практыкi (ТКП) 17.05-03-2020 (33140) «Ахова навакольнага асяроддзя i прыродакарыстанне. Раслiнны свет. Патрабаваннi да правядзення работ па абмежаваннi распаўсюджвання i колькасцi iнвазiйных раслiн (баршчэўнiку Сасноўскага, сумнiку канадскага, эхiнацысцiсу лопасцевага i iншых iнвазiйных раслiн) рознымi метадамi» з правам датэрмiновага прымянення.

— Кожны жыхар нашай краiны, нават школьнiк, можа паўдзельнiчаць у лiквiдацыi сумнiку канадскага, — упэўнены Мiкалай Свiдзiнскi. — Давайце разам паставiм заслон шкоднаму iнтрадуцэнту!

Святлана IШЧАНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.