Вы тут

Месцамi — моцныя дажджы


Вось ужо сапраўды: то абсалютна суха, то як прарвала. Трэцяя дэкада жнiўня напаўняе «дажджавую скарбонку». Тым не менш у многiх раёнах Мiнскай, Вiцебскай, Магiлёўскай i Гомельскай абласцей яшчэ далёка да нормы ападкаў. На працягу рабочага тыдня ўмовы надвор'я будуць у асноўным падпарадкоўвацца атлантычным цыклонам i iх атмасферным франтам, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Сёння ўдзень будзе воблачна з праясненнямi. На большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя, месцамi навальнiцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходнi, заходнi ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра — ад 21 да 27 цяпла.

А ў сераду ўначы па ўсходзе, удзень па захадзе краiны адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў. Уначы на большай частцы Гомельскай, Магiлёўскай i па ўсходзе Мiнскай, Вiцебскай абласцей, а ўдзень па заходняй частцы краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамi прагрымяць навальнiцы. У цэнтральных раёнах чакаюцца больш спрыяльныя ўмовы надвор'я. Вецер прагназуецца заходнi ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, удзень — 18—25 цяпла.

Блiжэй да чацвярга наша тэрыторыя апынецца пад уплывам цыклону, якi перамяшчаецца з поўдня Балтыкi. Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Часам пройдуць дажджы, месцамi з навальнiцамi. Вецер прагназуецца паўднёва-заходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 да плюс 16 градусаў, удзень ва ўмовах дэфiцыту сонечнага цяпла будзе ўсяго 16—22 градусаў.

У апошнi рабочы дзень тыдня цыклон будзе перамяшчацца на паўночны ўсход кантынента, углыб Расii. Таму аблокаў i дажджоў стане менш. Вецер прагназуецца паўднёва-заходнi з пераходам у дзённыя гадзiны на паўночна-заходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14 градусаў, удзень будзе ад 17 па паўночным усходзе да 26 цяпла па паўднёвым захадзе краiны.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у апошнiя выхадныя жнiўня сiнаптычную iнiцыятыву перахопiць сонечны антыцыклон з цэнтрам над Украiнай. Дзякуючы гэтаму жыхароў Беларусi чакае годнае развiтанне з летам. У дзённыя гадзiны будзе цёпла, а па поўднi краiны — нават горача. У асноўным абыдзецца без ападкаў, толькi па паўночным захадзе краiны магчымыя кароткiя летнiя дажджы. Але хутка восень...

Сяргей Куркач

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.