Вы тут

135 рублёў атрымаюць пераможцы конкурсу #Дзень_беларускага_пiсьменства2020


Як паведамляецца на сайце Магiлёўскага аблвыканкама, арганiзатарамi конкурсу выступаюць абласная арганiзацыя Беларускага саюза журналiстаў, галоўнае ўпраўленне iдэалагiчнай работы i па справах моладзi аблвыканкама, а таксама рэдакцыя Бялынiцкай раённай газеты «Зара над Друццю». Конкурс праводзiцца да 1 верасня 2020-га.


Хто можа паўдзельнiчаць? Журналiсты i блогеры, якiя выказалi жаданне апублiкаваць артыкул у друкаваным СМI, падрыхтаваць тэле- або радыёрэпартаж, скласцi i апублiкаваць пост (iнфармацыйны блок, размешчаны карыстальнiкам у сацыяльнай сетцы, блогу) па тэматыцы конкурсу.

Спаборнiцтва праводзiцца па наступных намiнацыях:

I — найлепшы аўтар публiкацыi ў друкаваных СМI;

II — найлепшы рэпартаж у электронных СМI;

III — найлепшы блогер.

У кожнай з трох груп прысуджаецца 1-е, 2-е i 3-е месца. За першае месца ў кожнай намiнацыi пераможцам уручаецца дыплом i прэмiя ў памеры 5 базавых велiчынь, за другое i трэцяе — дыплом i спецыяльны падарунак.

Конкурсныя матэрыялы, размешчаныя ў сацыяльных сетках, павiнны абавязкова быць пазначаны хэштэгам «#Дзень_беларускага_пiсьменства2020».

Заяўку на ўдзел у конкурсе i конкурсныя матэрыялы неабходна накiроўваць на электронны адрас otd.smi@yandex.ru з абавязковай пазнакай «На конкурс». Прымаюцца iнфармацыйныя матэрыялы, публiкацыi, радыё- i тэлерэпартажы 2019—2020 гадоў, прысвечаныя падрыхтоўцы i правядзенню Дня беларускага пiсьменства ў Бялынiчах, папулярызацыi беларускага пiсьменства i лiтаратуры.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў Бялынiчах на мерапрыемствах Дня беларускага пiсьменства.

Загаловак у газеце: Журналiстаў i блогераў запрашаюць паўдзельнiчаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».