Вы тут

Захоўваем прадукты правільна


Ці ведаеце вы, як правільна захоўваць прадукты пасля пакупкі? Чаму магазінная ўпакоўка сыру і каўбасы — не найлепшы варыянт для трымання ў нашым халадзільніку? З-за чаго чарнеюць бананы і гніюць агуркі?


ru.sm.news

Хлеб, аказваецца, вялікі аматар холаду. Белы, калі яго плануецца расцягнуць на чатыры-пяць дзён, рэкамендуецца адразу пасля пакупкі адправіць у асноўнае аддзяленне халадзільніка. Так, там ён крыху падсохне, але застанецца прыдатны да яды.

У маразільнай камеры хлеб пражыве яшчэ даўжэй — мінімум два месяцы. Трэба толькі нарэзаць і раскласці па кантэйнерах. Прычым пры вельмі нізкіх тэмпературах хлеб становіцца нават лепшы за свежы. Потым дастаткова разагрэць яго ў мікрахвалевай печы ці даць паляжаць пры хатняй тэмпературы.

Вельмі папулярная памылковая думка — што маразілка захоўвае прадукты доўга, але псуе іх смак, выбівае з іх пахі. Фрукты, ягады, рыба і мяса пры правільным падыходзе пасля некалькіх месяцаў у холадзе будуць не горш за свежыя. Ёсць толькі тры важныя правілы.

Па-першае, тэмпература ў маразільнай камеры павінна быць не менш за мінус 18 градусаў. Інакш вада, ператвараючыся ў лёд, а значыць, пашыраючыся, проста рве сценкі клетак прадуктаў.

Па-другое, нават замарожанае мяса не можа захоўвацца ў звычайным халадзільніку вечна. Тэрміны захоўвання хоць і падаўжаюцца, але варта пра іх памятаць.

І трэцяе — прадукты варта правільна размарожваць. Захацелі на вячэру мяса? За суткі да гэтага трэба перакласці яго з маразілкі ў асноўны халадзільнік, дзе плюс чатыры-шэсць градусаў. Гэта ідэальныя ўмовы для таго, каб мяса захавала сваю сакавітасць, пах і смак.

Арэхі пасля пакупкі таксама лепш перасыпаць у шкляны слоік ці кантэйнер з герметычнай крышкай і адразу паставіць у халадзільнік. Акрамя прахалоды, там цемра — найлепшы сябар арэхаў, якія на святле хутка акісляюцца і становяцца прагорклымі.

А вось сыр лепш дастаць з цэлафану, у якім ён звычайна і прадаецца, і перакласці ў пергаментную паперу, каб ён не пацеў і не выдзяляў вадкасць. Каўбасу таксама шкодна трымаць у поліэтыленавай упакоўцы. Ідэальна будзе закруціць яе ў пергамент — так прадукт даўжэй застанецца сочны.

Бананы будуць захоўвацца даўжэй, калі трымаць іх у ізаляцыі адзін ад аднаго: раздзяліць звязку, ножку кожнага банана заматаць плёнкай, пакласці бананы ў асобныя пакеты.

Спецыялісты раяць трымаць такую вадзяністую агародніну, як агуркі, не ў халадзільніку і абавязкова ў місцы, якая сама меней на два сантыметры запоўнена звычайнай вадой. Такі спосаб падыходзіць і для зяленіва, якое трэба ставіць у стакан з вадой, быццам бы кветкі ў вазу.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».