Вы тут

«Прапускны фільтр» і максімальнае раз'яднанне


Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя распрацаваў метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2020/2021 навучальным годзе ва ўмовах распаўсюджвання COVІD-19. Пра гэта паведаміла журналістам урач-гігіеніст аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Цэнтра Ангеліна МІЦКОВІЧ.


front.new.jojo.ru

— Мы плануем, што ўвойдзем у навучальны год у звычайным рэжыме, але калі спатрэбіцца, то да сустрэчы з COVІD будзем падрыхтаваныя, — падкрэсліла медык.

Рэкамендацыі прызначаныя для прымянення ва ўсіх тыпах устаноў адукацыі для дзяцей і дарослых — незалежна ад іх формы ўласнасці і ведамаснай прыналежнасці. Асобныя палажэнні могуць выкарыстоўвацца ў дзейнасці іншых устаноў і арганізацый (дамоў дзіцяці, стацыянарных дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў для дзяцей).

У перыяд распаўсюджвання каранавіруса дакумент прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне рызыкі заражэння COVІD-19. Па-першае, гэта максімальнае раз'яднанне дзяцей пры навучанні, пражыванні, арганізацыі сну, харчавання, захаванне прынцыпаў сацыяльнага дыстанцыравання. Наведванне выхаванцамі сталоўкі і гардэроба павінна адбывацца па максімальна раз'яднаным графіку. Правядзенне масавых мерапрыемстваў (культурных, спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых) — пераважна на адкрытым паветры. Замацаванне за кожным вучэбным класам (вучэбнай групай) канкрэтнага памяшкання. Павелічэнне працягласці перапынкаў і перазменак, у тым ліку ва ўстановах адукацыі з двухзменным рэжымам работы не менш чым на пяць хвілін. Пераход па магчымасці на двухзменны рэжым работы пры арганізацыі навучальнага працэсу ў адну змену. Выключэнне па магчымасці выкарыстання агульных тэлефонаў, камп'ютарнай тэхнікі, абсталявання лінгафонных кабінетаў (навушнікаў) або пры неабходнасці іх выкарыстання дэзынфекцыя да пачатку работы і пасля яе заканчэння.

Абмяжоўваецца правядзенне бацькоўскіх сходаў і асабістых сустрэч педагагічных работнікаў з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) навучэнцаў. Для зносін рэкамендуецца выкарыстоўваць тэлефоны, электронную пошту і іншыя спосабы сувязі. Гэта ж датычыцца і рабочых нарад і мерапрыемстваў, якія лепш праводзіць у фармаце відэаканферэнцый (з выкарыстаннем сродкаў відэасувязі).

Перад пачаткам рабочага дня арганізуецца так званы «прапускны фільтр»: у работнікаў будуць вымяраць тэмпературу цела (пераважна з выкарыстаннем бескантактавых тэрмометраў), апытваць пра наяўнасць прыкмет рэспіраторных захворванняў. Навучэнцаў і работнікаў з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі (кашаль, насмарк, павышаная тэмпература цела і г. д.) не дапусцяць да вучобы ці работы.

У кожнай установе адукацыі з улікам яе тыпу, умоў і асаблівасцяў рэжыму дзейнасці будзе распрацаваны адпаведны план мерапрыемстваў па прадухіленні COVІD-19.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».