Вы тут

Пашыраюцца магчымасці па дыстанцыйным дэпазітарным абслугоўванні


У перыяд пандэміі сталі актыўна выкарыстоўвацца новыя фінансавыя паслугі, для аказання якіх не трэба асабістая прысутнасць кліента.


Атрымаць даведку аб сваіх даходах, седзячы на канапе

Днямі найбуйнейшы дэпазітарый краіны забяспечыў рознічным кліентам новыя магчымасці атрымання дэпазітарных паслуг у дыстанцыйным рэжыме. Цяпер у Беларусбанку ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» уведзены сэрвіс афармлення запытаў на атрыманне выпіскі па рахунку «дэпо» і даведкі аб атрыманых кліентам даходах па каштоўных паперах.

Для атрымання афіцыйных дакументаў у дачыненні да каштоўных папер не патрабуецца наведванне банкаўскай установы. На падставе электроннага запыту дэпазітарый банка аформіць іх на папяровым носьбіце і накіруе дакументы заказным лістом на пазначаны кліентам адрас.

Укараненне такой тэхналогіі з'яўляецца яшчэ адным крокам лічбавізацыі дзейнасці банка па аказанні паслуг на рынку каштоўных папер — кліентам ужо даступная магчымасць у рэжыме анлайн набываць аблігацыі банка і асобных карпаратыўных эмітэнтаў, а таксама адкрываць рахунак «дэпо» і сачыць за яго станам.

Найменшыя страты кэшу

Развітая сетка Беларусбанка і банкаў-партнёраў дае кліентам шырокія магчымасці для зняцця наяўных грашовых сродкаў у любым горадзе Беларусі. Трымальнікі банкаўскіх плацежных картак гэтага банка могуць без спагнання ўзнагароджання здымаць наяўныя грашовыя сродкі ў аддзяленнях Беларусбанка, а таксама кругласутачна ў банкаматах Беларусбанка і банкаў-партнёраў: ААТ «БПС-Ашчадбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк».

Акрамя таго, зняць наяўныя грашовыя сродкі па картцы банка магчыма і ў сетцы банкаматаў іншых банкаў. Пры гэтым звяртаем вашу ўвагу, што за правядзенне такой аперацыі будзе спаганяцца ўзнагароджанне — 2,5 % ад сумы грашовых сродкаў (мінімальна 3 адзінкі валюты (долар, еўра), 110 расійскіх рублёў, 3 беларускія рублі; па па картцы БЕЛКАРТ для выкарыстання толькі на тэрыторыі Беларусі — мінімальная ўзнагарода — 0,50 беларускага рубля).

Масава павышаюцца стаўкі па ўкладах

З 25 жніўня Беларусбанк устанаўлівае павышаныя стаўкі па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях, якія адкрываюцца нанава. Што датычыцца фіксаванай стаўкі банка, то базавы дэпазіт «Класік Безадзыўны Яркі» цяпер прапануецца за 12,5 % гадавых, «Класік Безадзыўны Яркі Оn-lіnе» — 12,51 %, «Вясновы (версія 2.0)» — 12,5 %, «Інтэрнэт-дэпазіт Вясновы (версія 2.0)» — 12,51 % гадавых.

Павысілася і лінейка адзыўных укладаў тэрмінам 3—7 месяцаў: цяпер іх магчыма захаваць, дадаючы да сумы дэпазіту ад 11,1 % да 11,41 % гадавых. Больш за ўсё цяпер можна атрымаць «навару» з безадзыўных укладаў. Яны прапануюцца на тэрмін ад 9 месяцаў да пяці гадоў. Мінімальная стаўка па такіх дэпазітах складае 12,2 % гадавых, а максімальная — 13,5 %. Праўда, гэта будзе злёгку гібкая працэнтная стаўка, бо яна будзе залежаць ад такога паказчыка Нацбанка, як СКА (стаўка крэдыту авернайт).

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.