Вы тут

Як жанчыне адшукаць каханне з дапамогай сайтаў знаёмстваў?


Да сайтаў знаёмстваў у нас прынята ставiцца з прадузятасцю. I дарэмна. Сёння не знаёмяцца ў грамадскiм транспарце, тэатрах, парках i чытальных залах. Па сутнасцi, iнтэрнэт-прастора — ледзь не адзiнае месца, дзе можна сустрэць сваё каханне (асаблiва калi вы даўно выйшлi з падлеткавага i студэнцкага ўзросту).


Вы ўсё яшчэ ў пошуку? Паспрабуйце зарэгiстравацца на сайце знаёмстваў, а лепш — адразу на некалькiх. Вы атрымаеце неабмежаваныя магчымасцi для зносiн з прадстаўнiкамi супрацьлеглага полу з многiх краiн свету. Але калi ваша мэта — доўгачасовыя адносiны, варта падысцi да пытання сур'ёзна.

Сама сабе пiяршчыца

Складанне анкеты падобнае да работы пiяршчыка. Мы павiнны прадставiць сябе найлепшым чынам — невербальна i вербальна — i стварыць пра сябе самае поўнае ўяўленне. Пачнём з вiзуалiзацыi, гэта значыць з фота. Перш за ўсё — будзьце сумленныя. Адмоўцеся ад фоташопа i рэтушы. Ваш патэнцыйны выбраннiк павiнен выбраць менавiта вас, а не вашу падпраўленую версiю. Будзе выдатна, калi пры сустрэчы мужчына падумае (цi скажа): «У жыццi ты лепшая, чым на фота!», а не наадварот.

Абмяжуйцеся некалькiмi фатаграфiямi. Дзясяткi фота стомяць гледача, а магчыма, нават будуць раздражняць. Хопiць чатырох якасных фота, сцвярджаюць псiхолагi. I гэта не павiнна быць напаўаголеная натура. Нават калi ў вас формы i фiгура не горшыя, чым у Iрыны Шэйк, скажыце цвёрдае «не» фота ў бiкiнi, у нiжняй бялiзне, у сексуальных сукенках з глыбокiм дэкальтэ i г. д. Хоць, вядома, усё залежыць ад мэты складання анкеты. Калi вы зацiкаўлены ў кароткатэрмiновым бурным рамане — забудзьцеся на нашы парады i выкладвайце любыя фота. Але калi шукаеце сур'ёзныя адносiны i, магчыма, спадзяецеся на марш Мендэльсона як iх лагiчны працяг, першым фота павiнен быць партрэт. На партрэце лепш усмiхацца. Усмешка пасылае гледачу невербальны сiгнал пра вашу адкрытасць, пазiтыўнасць i паспяховасць. Другое фота выбiраем у поўны рост — прыгожае, але без залiшняй пачуццёвасцi. Мужчыны любяць вачыма, i, прымаючы рашэнне аб сустрэчы, iм важна ацанiць постаць той, якую яны запросяць (цi не запросяць) на спатканне.

Два астатнiя фота павiнны расказаць пра вашы iнтарэсы i захапленнi. Калi вы любiце пячы тарты i пiрожныя, будзьце на фота за работай, любiце жывёл — сфатаграфуйцеся з любiмым сабачкам або катком на руках, калi малюеце — на фоне сваiх карцiн. Памятайце: вы шукаеце блiзкага па духу чалавека, таму неабходна стварыць дакладнае ўяўленне пра сябе.

Цяпер выбiраем нiкнэйм. Можна, вядома, не замарочвацца i напiсаць свае сапраўдныя iмя i прозвiшча (або псеўданiм) — але гэта нiчога пра вас не раскажа. А можна з дапамогай нiкнэйма трохi раскрыць сваё стаўленне да жыцця.

Пiшам пра сябе. Тут патрэбна «залатая сярэдзiна», бо можна ўпасцi як у адну, так i ў iншую крайнасць. Многiя практычна нiчога пра сябе не пiшуць — i гэта няправiльнае рашэнне. Бо чалавек, якому спадабалася ваша фота i якога зацiкавіў ваш нiк, абавязкова пяройдзе на спасылку, каб даведацца пра вас больш, — а яго чакае расчараванне. Але ёсць i iншая крайнасць — графаманiя. На яе звычайна пакутуюць дзяўчаты з гуманiтарнай адукацыяй. Пiшыце пра сябе выразна, коратка, шчыра i душэўна, без клiшэ i шаблонаў — гэта не рэзюмэ для прыёму на работу. Дакладна пазначце свае пажаданнi да патэнцыйнага выбраннiка: калi вы шукаеце чалавека для сур'ёзных i доўгiх адносiн, напiшыце пра гэта. Гэта, напэўна, значна скароцiць колькасць наведвальнiкаў вашага прафайла, затое будзе менш тых, каго вы адсееце. Будзьце сумленныя, апiсваючы свае iнтарэсы, — не трэба баяцца выглядаць несучаснай, зануднай, адсталай ад жыцця. Усе людзi розныя: магчыма, якраз вашае «несучаснае» захапленне пакажа таму самаму мужчыну, што менавiта вас ён шукаў усё жыццё. I, вядома, ваш аповед пра сябе не павiнен утрымлiваць граматычных, пунктуацыйных, смешных стылiстычных памылак — гэтым вы адразу адсечаце адукаваную частку мужчынскай аўдыторыi. Дадайце ў свой «рэкламны тэкст» гумар, па жаданнi можаце «прыправiць» аповед глыбокай, разумнай i небанальнай цытатай — адным словам, давядзецца папрацаваць. А каб работа не была марнай, у першую чаргу падумайце пра сябе, паспрабуйце лепш зразумець тую непаўторную асобу, пра якую вам трэба расказаць свету.

Сем важных парад

— Усвядомленасць i абачлiвасць — галоўныя саюзнiкi жанчыны, якая вырашыла зарэгiстравацца на сайце знаёмстваў, калi яна нацэлена на паўнавартасныя адносiны, — адзначае практычны псiхолаг Кацярына Алёхiна. — Перш за ўсё, пазбягайце любога негатыву — i ў анкеце, i пры наступных зносiнах у чаце. Нашы дзяўчаты любяць скардзiцца на жыццё, а часам бываюць залiшне агрэсiўныя. Але ў сетцы, як i афлайн, падчас знаёмства вельмi важнае першае ўражанне. Разумная, спакойная i шчаслiвая жанчына выглядае годна i прывабна. Тая, што ные i пакрыўджана на ўвесь свет, — не надта. Пры гэтым важна ўмець карэктна, але цвёрда адмаўляцца ад знаёмстваў, якiя апрыёры не маюць перспектыў. Не ўцягвайцеся ў непатрэбныя дэбаты i не марнуйце час на тыя кандыдатуры, якiя вам не падыходзяць.

А цяпер — правiлы падыходу да пошуку «свайго чалавека» на сайтах знаёмстваў.

  • Тэлефонная размова замест тысячы радкоў у чаце. Нiбыта ваш новы знаёмы здаецца вам цiкавай асобай. Дамоўцеся з iм пра тэлефонную размову. Паслухайце яго голас, ацанiце манеру гаварыць. Вiртуальныя зносiны моцна скажаюць наша ўяўленне пра суразмоўцу, тым больш што на сайтах знаёмстваў шмат людзей, не гатовых нi да чаго большага, чым перапiска ў чаце. Толькi не тэлефануйце са свайго нумара — завядзiце для такiх званкоў дадатковую SIM-карту.
  • Не спяшайцеся адказваць згодай на прапанову аб сустрэчы. Цалкам верагодна, што ваш вiртуальны суразмоўца проста не ведае, чым заняць свой вечар, i вырашыў ад няма чаго рабiць сустрэцца з вамi. Калi ён сапраўды зацiкаўлены ў сустрэчы, яго не спынiць чаканне. Прызначце сустрэчу праз некалькi дзён — i пачакайце яго рэакцыi. Яна шмат пра што вам раскажа.
  • Праграма сустрэчы не павiнна быць занадта насычанай. Калi з яго падачы ўвесь вечар вы здзяйсняеце круiз па барах, клубах i боўлiнгах, не паспяваючы толкам перакiнуцца двума словамi — як вам зразумець, якi ўнутраны свет гэтага чалавека i цi падыходзiць ён вам? Такi нацiск — улюбёны прыём пiкапераў, а таксама жанатых мужчын, якiя вырашылi ненадоўга «вярнуцца ў маладосць». Першыя сустрэчы варта правесцi ў спакойнай абстаноўцы. За павольнай гутаркай вы зможаце лепш зразумець i ацанiць чалавека. Бо ў доўгiх адносiнах важная не толькi сексуальная сумяшчальнасць, але i агульнасць iнтарэсаў i поглядаў на жыццё.
  • Першая сустрэча — не занадта доўгая. Аптымальны варыянт — падчас абедзеннага перапынку ў будны дзень. У гэтым выпадку, каб яе карэктна перапынiць (калi кандыдат вам не падыходзiць), дастаткова будзе заклапочана зiрнуць на гадзiннiк i сказаць: «Мне пара вяртацца на работу».
  • Выразна пазначце межы дапушчальнага. Так вы зможаце адсеяць манiпулятараў. Калi вы атрымлiваеце прапанову даслаць фота ў купальнiку, заехаць дадому да вiртуальнага знаёмага або паехаць з iм за горад — цi трэба казаць, што гэта не ваш варыянт?
  • Не спрабуйце здавацца кiмсьцi iншым. Не варта прымяншаць на пару-тройку гадоў свой узрост, прыдумляць сабе модныя хобi, неiснуючыя iнтарэсы i больш яркую гiсторыю жыцця, замоўчваць сваiх дзяцей ад першага шлюбу. Вы хочаце знайсцi таго, хто пакахае менавiта вас, а не «версiю вас з папраўкай на моду i запыт».
  • Не адчайвайцеся. Часам зносiны на сайце знаёмстваў могуць балюча ўдарыць па самалюбстве. Але не трэба апускаць рукi. Нават калi некалькi сустрэч скончылiся няўдала, гэта яшчэ нiчога не значыць. Верце ў сваё шчасце — i пачынайце быць шчаслiвай ужо зараз.

Дзiяна РОНІНА

Загаловак у газеце: Статус: у актыўным пошуку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».