Вы тут

У Бялынiчах падвялi вынiкi падрыхтоўкi да Дня беларускага пiсьменства


Учора тут адбылося вынiковае пасяджэнне Нацыянальнага аргкамiтэта па падрыхтоўцы да свята пад кiраўнiцтвам яго старшынi, намеснiка прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Iгара Петрышэнкi.


Фота БЕЛТА

Удзел у абмеркаваннi надзённых клопатаў прынялi намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, мiнiстр iнфармацыi Iгар Луцкi, першы намеснiк мiнiстра культуры Наталля Карчэўская, намеснiк мiнiстра iнфармацыi Iгар Бузоўскi, прадстаўнiкi абласной i раённай улады, адказныя за правядзенне свята. Былi абмеркаваныя праграма мерапрыемства, цырымонiя адкрыцця i закрыцця свята, фармат удзелу афiцыйных гасцей.

Госцi i гаспадары Бялынiч наведалi знакавыя аб'екты свята, ацанiлi iх стан. За час падрыхтоўкi цэнтральная частка Бялынiч стала непазнавальнай. На вулiцы Савецкай памянялi тратуарную плiтку i вулiчнае асвятленне, стварылi веладарожкi, абнавiлi праезджую частку. Капiтальна адрамантаваныя жылыя дамы i будынкi сацыяльнай сферы, пабудаваны новы раённы мастацкi музей, абноўлены гарадскi парк «Лiпавы гай».

— Сапраўды, зроблена вялiкая работа па падрыхтоўцы горада да свята, — падвёў вынiк сустрэчы Iгар Петрышэнка. — Музей, кiнатэатр, Дом культуры сталi шматфункцыянальнымi i сучаснымi. Вельмi правiльна, што ў кiнатэатры з'явiлася бiблiятэка. Трэба, каб чалавек з дзяцiнства выхоўваў у сабе цiкавасць да кнiгi. Уразiў музей, якi абсталяваны па апошнiм слове тэхнiкi. Ён павiнен стаць своеасаблiвым адукацыйным цэнтрам для школьнiкаў.

Традыцыйна Дзень беларускага пiсьменства праходзiць у гарадах, якiя з'яўляюцца гiстарычнымi цэнтрамi культуры, навукi, лiтаратуры i кнiгадрукавання. Бялынiчам ёсць чым ганарыцца. Тут нарадзiўся славуты мастак Вiтольд Бялынiцкi-Бiруля, на працягу стагоддзяў горад быў значным рэлiгiйным цэнтрам. Бялынiччына — радзiма выдатных мастакоў сучаснасцi Вiктара Альшэўскага, Ларысы Журавовiч, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii СССР, перакладчыка паэмы «Слова аб паходзе Iгаравым» Iгара Шклярэўскага, паэта i перакладчыка Вячаслава Казакевiча, iншых знакамiтасцяў. Iснуе цудоўнае паданне пра тое, што гэтае месца асвечана прысутнасцю Божай Мацi, якая з'явілася тут у вобразе iконы Бялынiцкай Божай мацi. Спецыяльна да свята падрыхтавана кампазiцыя новай скульптуры «З'яўленне iконы». На жаль, не захаваўся грандыёзны кармялiцкi манастыр, якi быў заснаваны ў Бялынiчах у сярэдзiне 17 стагоддзя — яго ўзарвалi ў савецкi час. Але майстры зрабiлi рэканструкцыю старадаўняй фрэскi манастыра. Яна стане цэнтральным экспанатам абноўленага музея.

Святкаванне Дня беларускага пiсьменства будзе напоўнена асаблiвымi зместам. Запланавана вялiкая колькасць мерапрыемстваў для моладзi, навукова-практычных i лiтаратурных сустрэч, канцэртаў. Удзельнiкi i госцi змогуць азнаёмiцца з кнiжнымi навiнкамi, сустрэцца з лiтаратарамi, журналiстамi, выдаўцамi, паслухаць выступленнi паэтаў i пiсьменнiкаў, творчых калектываў i выканаўцаў. Акрамя гэтага, на Днi беларускага пiсьменства традыцыйна праходзiць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на найлепшыя лiтаратурныя творы года. Пройдзе круглы стол беларускiх i замежных пiсьменнiкаў.

— Кожны раз мы выбiраем для гэтага свята горад, якi выразна дэманструе спецыфiку рэгiёна, — кажа Iгар Петрышэнка. — У Магiлёўскай вобласцi яно праводзiцца ўжо чацвёрты раз. Задача дзяржавы — стварыць у маленькiх гарадах такiя ж умовы, што i ў вялiкiм горадзе. На прыкладзе Бялынiч мы бачым, што так яно i ёсць. Такiя мерапрыемствы добра рашаюць гэтыя пытаннi. Другi важны момант — гэта папулярызацыя беларускай кнiгi i стварэнне ўмоў для творчай дзейнасцi беларускiх аўтараў. Галоўнае — генерыраваць iдэi i пiсаць надзённыя творы.

Дарэчы, у 2021 годзе Дзень беларускага пiсьменства пройдзе ў Капылi Мiнскай вобласцi. Нагадаем: на Капыльшчыне нарадзiлiся класiкi беларускай лiтаратуры Кузьма Чорны, Алесь Адамовiч.

Нэлi ЗIГУЛЯ,

Бялынiцкi раён

Загаловак у газеце: Iгар Петрышэнка: Зрабiць малыя гарады камфортнымi для жыцця i звярнуцца да вытокаў роднай мовы i культуры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».