Вы тут

Фінішаваў рэспублiканскi конкурс юных чытальнiкаў «Жывая класiка»


Рэс­пуб­лi­кан­скi кон­курс юных чы­таль­нi­каў «Жы­вая кла­сi­ка» чар­го­вы раз са­браў ама­та­раў бе­ла­рус­ка­га мас­тац­ка­га сло­ва. Учо­ра ў Мiн­ску прай­шоў фi­нал твор­ча­га спа­бор­нiц­тва, дзе сваё ад­чу­ван­не i ра­зу­мен­не тво­раў бе­ла­рус­кiх пiсь­мен­нi­каў прад­ста­вi­лi пятнаццаць школь­нi­каў са ўсёй Бе­ла­ру­сi.


— Кон­курс ад­мет­ны, бо да­зва­ляе за­ах­во­цiць (ча­го, я лi­чу, сён­ня не ха­пае) i раз­вi­вае iмк­нен­не дзя­цей да чы­тан­ня, да па­зна­ван­ня бе­ла­рус­кай лi­та­ра­ту­ры. I, без­умоў­на, эле­мент спа­бор­нiц­тва пры­сут­нi­чае, што так­са­ма важ­на. Вя­до­ма, ак­цёр­скае ба­чан­не i пра­чы­тан­не — на пер­шым пла­не, а ка­лi яшчэ i вон­ка­вае аздаб­лен­не пры­сут­нi­чае, то чы­тан­не ўспры­ма­ец­ца зу­сiм па-iн­ша­му, — ка­жа на­чаль­нiк упраў­лен­ня вы­да­вец­кай i па­лi­гра­фiч­най дзей­нас­цi Мi­нiс­тэр­ства iн­фар­ма­цыi Ула­дзi­мiр Анд­ры­е­вiч, якi ўвай­шоў у склад жу­ры на фi­на­ле. — У фi­на­ле ўжо са­бра­лi­ся най­леп­шыя. I iх вы­ступ­лен­не на Днi бе­ла­рус­ка­га пiсь­мен­ства — гэ­та ад­мет­ная част­ка свя­та. Дзя­ку­ю­чы ка­на­лу «Ста­лiч­нае тэ­ле­ба­чан­не», якi з'яў­ля­ец­ца су­ар­га­нi­за­та­рам гэ­та­га кон­кур­су, 6 ве­рас­ня ў Бя­лы­нi­чах мы ўба­чым тэ­ле­вер­сiю фi­на­лу кон­кур­су. Я ду­маю, што ён — са­праў­ды жы­вая кла­сi­ка, бо дзе­цi iмк­нуц­ца больш ве­даць пра сваю кра­i­ну, у тым лi­ку праз лi­та­ра­ту­ру. На бу­ду­чае хо­чац­ца за­ўва­жыць для ўдзель­нi­каў: больш за­ся­родж­вай­це­ся на iмк­нен­нi ад­чуць твор, да­ве­дац­ца, у якi час i ў якiм кан­тэкс­це ён з'я­вiў­ся ў аў­та­ра. А для гэ­та­га па­трэб­на быць зна­ё­мым з бiя­гра­фi­яй i з iн­шы­мi тво­ра­мi та­го аль­бо iн­ша­га пiсь­мен­нi­ка.

Тра­ды­цый­на ар­га­нi­та­ра­мi кон­кур­су вы­сту­па­юць Мi­нiс­тэр­ства iн­фар­ма­цыi, Мi­нiс­тэр­ства аду­ка­цыi, ЗАТ «Ста­лiч­нае тэ­ле­ба­чан­не» i ГА «Са­юз пiсь­мен­нi­каў Бе­ла­ру­сi». Сё­ле­та ў лi­та­ра­тур­ным ма­ра­фо­не пры­ня­ло ўдзел больш за ча­ты­ры ты­ся­чы чы­таль­нi­каў з роз­ных кут­коў на­шай кра­i­ны. Ся­род удзель­нi­каў бы­лi хлоп­чы­кi i дзяў­чын­кi роз­ных уз­рос­та­вых ка­тэ­го­рый (най­леп­шых вы­зна­ча­лi ў ча­ты­рох на­мi­на­цы­ях). Мяр­ку­ю­чы па вы­ба­ры тво­раў, най­больш ак­ту­аль­ны­мi за­ста­юц­ца тэ­мы вай­ны, ма­лой ра­дзi­мы, гу­ма­ру, якiя кан­кур­сан­ты дэк­ла­ма­ва­лi, чы­та­ю­чы тво­ры бе­ла­рус­кiх пiсь­мен­нi­каў — Яку­ба Ко­ла­са, Ула­дзi­мi­ра Ка­рат­ке­вi­ча, Воль­гi Iпа­та­вай i мно­гiх iн­шых. Улiч­ва­ю­чы эпi­дэ­мi­я­ла­гiч­ную сi­ту­а­цыю, сё­ле­та ад­бо­рач­ныя ту­ры пра­во­дзi­лiся ў рэ­жы­ме ан­лайн.

— Пра кон­курс я да­ве­да­ла­ся ў шко­ле i ра­зам з на­стаў­нi­цай па­ча­ла вы­бi­раць ма­тэ­ры­ял для пад­рых­тоў­кi. Пас­ля ад­бо­рач­ных эта­паў тра­пi­ла ў лiк фi­на­лiс­таў, — ка­жа дзе­ся­цiк­лас­нi­ца Аляк­санд­ра Iва­ню­цен­ка. — Я вы­бра­ла верш «Не па­кi­дай­це, лю­дзi, вёс­кi» (Ры­гор Баб­ча­нок), та­му што гэ­та тэ­ма вель­мi ак­ту­аль­ная за­раз для сель­скай мяс­цо­вас­цi.

— Гэ­ты кон­курс не асаб­лi­ва ад­роз­нi­ва­ец­ца ад мi­ну­ла­год­нiх, ка­лi ка­заць пра вы­бар тэм i аў­та­раў. I мя­не вель­мi ра­дуе, што, як пра­вi­ла, дзе­цi прад­стаў­ля­юць тво­ры кла­сiч­ных аў­та­раў, але не са школь­най пра­гра­мы. Яны вы­бi­ра­юць тое, што iм па ду­шы, i гэ­та вi­даць па тым, як юныя чы­таль­нi­кi па­вод­зяць ся­бе на сцэ­не. Для мно­гiх гэ­та не прос­та чы­тан­не, а цэ­лыя мi­нi-спек­так­лi. Та­му заў­сё­ды вель­мi цяж­ка вы­бi­раць пе­ра­мож­цаў, — ад­зна­чае пiсь­мен­нiк, член жу­ры Алесь Ба­дак. — Цяж­ка да­ваць ней­кiя па­ра­ды на бу­ду­чае, бо я заў­сё­ды пад вя­лi­кiм ура­жан­нем ад чы­таль­нi­каў «Жы­вой кла­сi­кi». Дзе­цi та­ле­на­вi­та вы­бi­ра­юць тво­ры i вы­кон­ва­юць iх. Яны зна­хо­дзяць свой по­гляд на доб­ра вя­до­мае, дзя­ку­ю­чы ча­му я ма­гу ўба­чыць стаў­лен­не на­ступ­на­га па­ка­лен­ня да на­шай кла­сi­кi.

Але­на ДРАП­КО

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.