Вы тут

За камуналку — са смартфона. Як аказалася, гэта сапраўды прасцей


Здавалася б, iнтэрнэтам нашы людзi карыстаюцца ўжо не першы год, а кожны другi ўладальнiк сотавага тэлефона з яго дапамогай ранiцай бегла праглядае навiны. Але вось актыўна плацiць у электронным варыянце аддалена мы сталi толькi цяпер. Адзiн камерцыйны банк склаў рэйтынг падобных аперацый.


Дык вось, як аказалася, за апошнiя месяцы мы сталi iстотна больш карыстацца мабiльным i iнтэрнэт-банкiнгам. Самыя папулярныя аперацыi — пагашэнне крэдыту, адвольныя плацяжы i папаўненне карткi. У прыватнасцi, у красавiку агульная сума аперацый праз iнтэрнэт-банкiнг павысiлася больш чым на 7 % у параўнаннi з лютым. Вырасла як колькасць аперацый, так i сярэднi чэк.

Што важна, павялiчылася колькасць клiентаў, якiя аддаюць перавагу аплаце са смартфона. Так, колькасць карыстальнiкаў мабiльнага банкiнгу за перыяд з 1 лютага да 1 мая
вырасла больш чым на 12 %. У банку таксама склалi рэйтынг найбольш папулярных аперацый у мабiльным i iнтэрнэт-банкiнгу. Першыя месцы займаюць пагашэнне крэдыту i адвольныя плацяжы, калi для аплаты тавару цi паслугi трэба паказаць УНП, разлiковы рахунак атрымальнiка i код яго банка. Многiя папаўняюць балансы сваiх картак, вядуць разлiкi за мабiльную сувязь i iнтэрнэт. Папулярным таксама стала аплачваць у анлайне камунальныя плацяжы, электраэнергiю i газ.

У банку адзначаюць, што здзяйсняць пераводы, плацяжы i iншыя дзеяннi праз iнтэрнэт-банкiнг звычайна значна больш бяспечна. Усе аперацыi максiмальна абароненыя, а ў выпадку страты карткi можна адразу заблакаваць рахунак. Спецыялiсты рэкамендуюць карыстацца аўтааплатай: выбраць плацеж, паказаць суму i перыядычнасць разлiкаў. Патрэбная сума спiшацца ў iнтэрнэт-банкiнгу аўтаматычна.

Апошнiм часам назiраецца павышаная цiкавасць да выкарыстання мабiльнага i iнтэрнэт-банкiнгу. Нават тыя, хто нi разу гэтага не рабiў, пачынаюць здзяйсняць плацяжы са смартфона або камп'ютара. Хтосьцi асвоiў гэты спосаб самастойна, камусьцi дапамаглi дзецi. У той жа час банкiры разумеюць, што калi чалавек рэгулярна здзяйсняў плацяжы ў касе аддзялення, то хутка перабудавацца на новы фармат нялёгка. Таму шматлiкiя банкi стварылi вiдэаiнструкцыi па самых папулярных плацяжах у iнтэрнэт-банкiнгу, якiя дапамогуць адаптавацца немаладым клiентам у новых умовах. Шукайце iх у iнтэрнэце — i наперад.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: web.archive.org

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.