Вы тут

Больш за 140 чалавек прызавуць з запасу


Ва Узброеных Сiлах пачаўся чарговы этап праверкi баявой i мабiлiзацыйнай гатоўнасцi. У баявую гатоўнасць прыведзены танкавы батальён 11-й асобнай механiзаванай брыгады. Гэта цягне за сабой прызыў мабiлiзацыйных рэсурсаў — батальён трэба ўсебакова ацанiць у плане магчымасцi выконваць задачы па прызначэннi. Таму мяркуецца прызваць з запасу больш за 140 ваеннабавязаных. Пра гэта заявiў начальнiк Генеральнага штаба Узброеных Сiл генерал-маёр Аляксандр Вальфовiч.


— Узброеныя Сiлы Беларусi, як i любая iншая армiя ў свеце, мусяць пастаянна ўдасканальваць баявую вывучку. Працэс прызыву з запасу iдзе планава. Сама праверка мае комплексны характар, склад войскаў будзе пастаянна нарошчвацца. Войскам трэба будзе выйсцi на палiгоны i адпрацаваць вучэбна-баявыя задачы. Генеральным штабам пастаянна адсочваецца i аналiзуецца палажэнне ў краiне i вакол яе, — падкрэслiў Аляксандр Вальфовiч. — У гэтай няпростай абстаноўцы армiя забяспечвае i будзе забяспечваць ваенную бяспеку дзяржавы, грамадства i кожнага асобнага грамадзянiна, якi хоча мiрна жыць i працаваць у Беларусi.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».