Вы тут

Дэпутат Валянцiна Ражанец: Я лiчу вызначальнай ролю бацькоў


Валянцiна Ражанец, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi растлумачыла, чаму медыяадукаванасць неабходная кожнаму беларусу:


«Iнфармацыйныя тэхналогii з iх iмклiвым развiццём патрабуюць ад чалавека спецыяльных уменняў не толькi ў карыстаннi iмi, але i ва ўспрыманнi плынi ведаў, якiя да iх трапляюць праз iнтэрнэт, сацыяльныя сеткi. Гэтыя iнструменты могуць быць задзейнiчаны не толькi ў пазiтыўным ключы — камунiкацыi i адукацыi, а i для некарэктных мэт.

Важна, на мой погляд, не трапiць у залежнасць ад сацыяльных сетак i не стаць ахвярай злачынцаў цi палiттэхналагiчных манiпулятараў. Таму нам неабходна развiваць медыяадукаванасць, фармiраваць уменне аналiзаваць, ацэньваць тое, што мы бачым, чытаем, суадносiць гэта з рэальным жыццём.

У сацыяльных сетках ствараецца ўражанне ананiмнасцi, усёдазволенасцi, але мiж тым ёсць i рэальная адказнасць за нiбыта вiртуальныя ўчынкi. Я лiчу вызначальнай ролю бацькоў у фармiраваннi культуры прысутнасцi дзяцей i падлеткаў у iнтэрнэт-прасторы, iх бяспецы, абароне ад негатыву i дэструктыўнай iнфармацыi».

Фота: house.gov.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.