Вы тут

У Саўміне абмеркавалі ўдзел непаўналетніх у несанкцыянаваных мерапрыемствах


Пасяджэнне Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў, прысвечанае гэтай тэме, прайшло сёння.


За апошнія два тыдні амаль 700 непаўналетніх па краіне былі выкрыты ва ўдзеле ў незаконных мерапрыемствах. Ужо разгледжаны і ў працэсе разгляду 232 адміністрацыйныя правапарушэнні па актыўным удзеле падлеткаў у адпаведных акцыях. Пра гэта журналістам расказаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

«Я бы вельмі хацеў папрасіць усіх бацькоў, каб яны глядзелі за сваімі дзецьмі, не дапускалі парушэння дзеючага заканадаўства ў адносінах да ўдзелу ў рознага чыну сумнеўных несанкцыянаваных мерапрыемствах, дзе не гарантуецца бяспека дзяцей», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Па яго словах, часам бацькі свядома стымулююць удзел сваіх дзяцей у такіх мерапрыемствах. У прыклад ён прывёў факты, калі маленькі хлопчык ідзе па раздзяляльнай паласе дарогі падчас адной з акцый. Асноўная небяспека ўдзелу падлеткаў і дзяцей у несанкцыянаваных мерапрыемствах — стыхійнасць, неарганізаванасць акцый, немагчымасць забяспечыць бяспеку ўдзельнікаў.

«Я б хацеў нагадаць, што ёсць Канвенцыя па правах дзіцяці, і дзяржава ўзяла на сябе адказнасць забяспечваць бяспеку дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі нашай краіны. Гэта не толькі абавязак бацькоў, але і дзяржавы. Калі бацькі па нейкіх прычынах не могуць забяспечыць бяспеку свайго дзіцяці і свядома штурхаюць яго на правапарушэнне, яны ў адпаведнасці з нашых заканадаўствам падлягаюць адміністрацыйнай адказнасці», — дадаў намеснік прэм’ера. 

Сярод мер прафілактыкі ўдзелу моладзі ў акцыях і мітынгах — загрузка школьнымі заданнямі, прыцягненне ў актыўную спартыўную, культурную, грамадскую дзейнасць. Падлеткаў, схільных да правапарушэнняў, плануюць уцягваць у вышэйпералічаныя заняткі.

«І станоўчыя вынікі такой працы ўжо ёсць. І мы далей плануем нарошчваць міжведамаснае ўзаемадзеянне. Спыненне правапарушэнняў — гэта не толькі пытанне камісій па справах непаўналетніх і праваахоўнай сістэмы. А канечне ж, прафілактычная праца і Міністэрства адукацыі з усім інструментарыем, інстытутамі, вучэбнымі ўстановамі, і праца педагогаў, і Міністэрства спорту і турызму і іншых зацікаўленых, якія ўцягнуты ў выхаванне нашых дзяцей», — падкрэсліў ён.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што грамадска-палітычныя падзеі ў краіне паказалі сур’ёзны ўплыў на грамадзян мэсэнджараў і тэлеграм-каналаў. Паводле яго слоў, для многіх такія каналы інфармацыі становяцца асноўнай крыніцай навін.

«Такія «крыніцы інфармацыі» з’яўляюцца інструментам стварэння негатыўных інфанагод, запужвання асоб, якія падтрымліваюць дзяржаву, пастаяннага ўкідвання «фэйкаў», якія распаляюць незадаволенасць грамадзян. Відавочна, што сёння адбываецца сур’ёзны інфармацыйны ціск, маніпуляванне грамадскай свядомасцю ў спробах дэскрыдэтаваць уладу і праваахоўныя органы. Супрацьдзейнічаць мэсанджэрам, як вы маглі запэўніцца, няпроста», — канстатаваў намеснік кіраўніка ўрада.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.