Вы тут

Зваротаў «не па кампетэнцыі» ў Савеце Рэспублікі не бывае


Вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, якія яны адрасавалі сенатарам за сёлетняе паўгоддзе, разгледзелі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі.


Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, было адзначана, што работа ў гэтым кірунку пабудавана на сістэмнай аснове ў адпаведнасці з патрабаваннямі, замацаванымі заканадаўчымі актамі, якія рэгулююць гэтую сферу грамадскіх адносін, а таксама ў рамках пастаўленай кіраўніком дзяржавы задачы па яе актывізацыі. Усяго ў першым паўгоддзі бягучага года сенатарамі было разгледжана больш за дзве тысячы зваротаў. Найбольшая колькасць іх, пісьмовых, паступіла ад мінчан (550), найменшая — ад жыхароў Гродзенскай вобласці (53).

У Савет Рэспублікі звяртаюцца заяўнікі як з канкрэтнымі прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства, так і з просьбамі аб растлумачэнні нарматыўных прававых актаў аб дапамозе ў вырашэнні розных сацыяльна значных пытанняў, тэматыка і структура якіх не перажывае істотных змен на працягу апошніх гадоў. У першую чаргу гэта датычыцца жыллёвага фонду і дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гаворка ідзе аб пастаноўцы дамоў на капітальны рамот і якасці яго правядзення, рамонту кватэр, пад'ездаў, добраўпарадкавання двароў, нармалізацыі работы сістэм водазабеспячэння, вентыляцыі і гэтак далей.

Другая значная па колькасці катэгорыя зваротаў — тыя, якія датычацца дзейнасці органаў унутраных спраў, следства, пракуратуры, юстыцыі і судоў, у якіх заяўнікі выказваюць нязгоду з судовымі пастановамі па крымінальных, грамадзянскіх і адміністрацыйных справах. Пры гэтым у 98 % выпадкаў, як было адзначана на Прэзідыуме, пасля атрымання з Савета Рэспублікі разгорнутых адказаў паўторныя звароты заяўнікамі не накіроўваліся.

Трэцяе месца па колькасці зваротаў стабільна ўтрымлівае зямельная тэматыка: у асноўным звароты датычыліся пытанняў афармлення неабходных дакументаў на зямельныя ўчасткі, спрэчак паміж суседзямі за лапік зямлі, членамі садаводчых таварыстваў.

— Сярод зваротаў грамадзян, якія паступаюць у Савет Рэспублікі, няма і не будзе накіраваных «не па кампетэнцыі». Кожны зварот, што трапляе ў Савет Рэспублікі, павінен быць разгледжаны належным чынам, — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава. — Калі людзі не будуць знаходзіць адказы на пытанні, якія іх хвалююць, яны страцяць давер да ўлады.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама агучыла членам Прэзідыума патрабаванне аб неабходнасці правядзення дасканалага аналізу ўсіх зваротаў грамадзян, што дазволіць выяўляць сістэмныя недахопы, якія сведчаць аб магчымых прабелах у заканадаўстве, альбо аб недапрацоўках на месцах.

На асаблівым кантролі ў Савеце Рэспублікі застануцца арганізацыя асабістых прыёмаў як у рэгіёнах, так і ў Мінску, а таксама правядзенне прамых тэлефонных ліній, у тым ліку тэматычных. Так, у першым паўгоддзі праведзена 10 тэматычных прамых ліній, 40 асабістых прыёмаў грамадзян, падчас якіх звярнулася 413 чалавек.

У прыватнасці, да сенатараў людзі звярталіся па розных пытаннях. У Юрыя Наркевіча, старшыні Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, прасілі ўзнавіць аўтобусны маршрут «Пружаны — Млынок». Гэтае пытанне вырашана станоўча. Да Наталлі Якубіцкай, старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, заяўнік прыйшоў з праблемай рэгістрацыі зямельнага ўчастка ў Жодзіне: ён не мог яе вырашыць на працягу некалькіх гадоў. Гэты зварот сенатар разгледзела з выездам на месца разам са спецыяльна створанай камісіяй. Па выніках разгляду заяўнік накіраваў пісьмовую падзяку члену Савета Рэспублікі.

Трэба сказаць, што на адрас электроннай пошты Савета Рэспублікі паступаюць дзясяткі зваротаў, у якіх утрымліваюцца словы падзякі парламентарыям за дапамогу і выказваецца падтрымка курсу дзяржаўнай палітыкі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.