Вы тут

Абараніць дзяцей ад хаосу


На мітынгу, які прайшоў у Пінску, у падтрымку міру, бяспекі і спакою ў краіне Уладзімір ХРАЛЕНКА, дырэктар ААТ «Парахонскае» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах сказаў:


— Я кіраўнік аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў не толькі Пінскага раёна, але і Беларусі, працую тут 25 гадоў. Я прайшоў той шлях, калі яно было практычна разбурана, і прайшоў яго з гонарам са сваім калектывам пры дапамозе дзяржавы. Цяпер — гэта найбуйнейшае прадпрыемства, дзе працуюць 750 чалавек. Наш аграгарадок Парахонскі — самы прыгожы і самы любімы. Тут жывуць 2,5 тысячы чалавек, з іх 500 дзяцей. Гэта аб чымсьці сведчыць?! Дзеці — гэта будучае краіны! І мы прыйшлі сюды абараніць сваіх дзяцей ад гэтага хаосу, які пачаў распаўсюджвацца па нашай краіне. Беларусы зрабілі свой выбар, правільны выбар, я яго падтрымліваю, і падтрымлівае маё прадпрыемства, таму што гэта дае нам спакой, магчымасць рабіць добрую справу — расціць хлеб і гадаваць дзяцей.

Прэв’ю: pinsknews.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.