Вы тут

«Хто працуе, той і мае»


Мікалай Дудзік, старшыня Камунараўскага сельвыканкама Любанскага раёна, дэпутат сельскага Савета:


— Я хачу бачыць Беларусь мірнай, квітнеючай. Гэта самае галоўнае. А павышэння якасці жыцця можна дасягнуць самаадданай карпатлівай працай на карысць сваёй Радзімы і сям'і. Калі будзеш ленавацца, спадзявацца, што табе нехта нешта прынясе, дасць, то не разжывешся. Ніхто для нас нічога не зробіць, ні пан з Польшчы, ні хто іншы з-за мяжы, калі не будзем працаваць самі на сябе. Бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы, але нават мыш рызыкуе жыццём, каб яго адтуль дастаць.

На тэрыторыі нашага сельсавета пражывае 2860 чалавек. Людзі працуюць у адкрытым акцыянерным таварыстве «Палессе-Агра», гадавальніку Сасноўскага лясніцтва. Акрамя таго, шмат хто з іх займаецца асабістай гаспадаркай — трымае коз, курэй, качак, гусей, кароў. Усяго на тэрыторыі сельсавета налічваецца 250 галоў буйной рагатай жывёлы. Гэта самы вялікі прыватны статак у раёне, ды, бадай, і ў вобласці. Мае землякі здаюць малако дзяржаве. Напрыклад, Святлана Носікава надаіла і прадала больш як 21 тону малака. А гэта нядрэнны прыбытак.

За апошнія 25 гадоў мы пабудавалі нашу ціхую і спакойную краіну. Ці ж нам дрэнна жыць? Працуй, зарабляй грошы, мацуй агульны і асабісты дабрабыт. А набыць у крамах сёння можна ўсё: і адзенне, і прадукты харчавання.

Хто працаваў, мае неабходны стаж, атрымлівае добрую пенсію. Хопіць набыць усё патрэбнае і яшчэ нешта адкласці можна.

Што датычыцца Прэзідэнта, то ён, лічу, не дае нічым не падмацаваных абяцанняў. Глядзіце, колькі ў вёсцы пабудавана жылля для моладзі, спецыялістаў, работнікаў сельгасарганізацый па Дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця сяла! Толькі прыходзь, працуй, жыві.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».