Вы тут

Свята «Вясковы сыравар» прайшло ў Ашмянскім раёне


Шумна і весела было на пляцоўцы каля мясцовага аддзела культуры і вольнага часу, куды з усіх бакоў падыходзілі сельскія жыхары. Цэнтральнай падзеяй кулінарнага свята стаў кірмаш дамашняй малочнай прадукцыі і рэцэптаў па вырабе сыру. Кожны ахвотны змог не толькі пакаштаваць сыр, масла, але і прыкупіць упадабаны прадукт з рэцэптам, каб потым пачаставаць сваіх родных і расказаць пра спосаб яго вырабу.


Як паведамілі ў Ашмянскім навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці, розныя віды сыроў прывезлі на кірмаш сыравары. А побач з апетытным гандлёвым радам размясцілася выстаўка сырных страў. Пакуль дарослыя знаёміліся з імі, дзятва атакавала прылаўкі з папкорнам, малочнымі кактэйлямі, прысмакамі, дзіцячымі цацкамі і велізарную надзіманую горку. Насычаную забаўляльную праграму прапанавалі гледачам работнікі культуры і фізкультурна-спартыўны клуб горада Ашмяны. У спартыўна-гульнявой праграме «Давай наперад за сырам» з задавальненнем удзельнічалі і дзеці, і дарослыя.

Незвычайным элементам свята стаў флэшмоб «Жывы сыр», а асаблівай цікавінкай — «Сырнае казіно», адкуль усе ўдзельнікі сыходзілі не з пустымі рукамі, а з сырнымі і малочнымі прызамі. Выдатны настрой на працягу свята дарылі гасцям ансамбль народнай песні «Жытніца» аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Кракоўка, удзельнікі народнага тэатра песні і танца «Імпульс», пад завадныя кампазіцыі якіх актыўныя жупранцы з задавальненнем пускаліся ў скокі. Майстры-сыравары, якія не толькі прадставілі сваю прадукцыю, але і падзяліліся сакрэтамі сыраварства, атрымалі імянныя падзякі і памятныя падарункі. Смачным завяршэннем свята стала агульная дэгустацыя піцы-волата «Вясковы сыравар».

Загаловак у газеце: Са смакам сыру...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.