Вы тут

Наталля Качанава ўзяла ўдзел у пасяджэнні назіральнага Савета ААТ «Нафтан»


Старшыня Савета Рэспублікі з'яўляецца кіраўніком назіральнага Савета прадпрыемства.


Фо­та: стоп-кадр «Век­тар-ТВ».

На парадку дня знаходзіліся некалькі пытанняў, галоўныя з якіх — вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства за першае паўгоддзе 2020 года, выкананне ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы і рэалізацыя бізнес-плана развіцця.

Як паведаміў членам назіральнага Савета генеральны дырэктар ААТ «Нафтан» Аляксандр Дзямідаў, эканоміка прадпрыемства знаходзілася пад уздзеяннем негатыўнага знешняга асяродку, у той жа час на заводзе працягвалася актыўная рэалізацыя праграмы па пастаўках альтэрнатыўнай нафты. Нагадаем, ААТ «Нафтан» прасоўвае праграму дыверсіфікацыі паставак нафты: сюды на перапрацоўку ўжо былі пастаўлены гатункі амерыканскай, нарвежскай і арабскай нафты. Таксама была працягнута праграма па скарачэнні выдаткаў.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».