Вы тут

«Мы прааналізуем, чаму наша моладзь схільная да такога знешняга ўплыву»


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў пра беларускую моладзь

«Звязда» папрасіла члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Таццяну Аўтухову адказаць, што, на яе думку, увабрала ў сябе паняцце «дзяржаўная ідэалогія» ў сферы адукацыі:

«Дзяржаўнай ідэалогія — гэта перад усім прывіццё маладому пакаленню любові да Радзімы, нацыянальных сімвалаў, павагі да гістарычнай і культурнай спадчыны, разнастайнасці свету, любові да малой радзімы, павагі да старэйшых, асаблівай увагі да ветэранаў, — лічыць парламентарый. — Выкладчыкі ў сваёй штодзённай дзейнасці сцвярджаюць гэтыя каштоўнасці.

З сітуацыі, якая адбываецца сёння, мы вынесем урокі, прааналізуем, чаму так адбылося, што наша моладзь схільная да такога знешняга ўплыву. Няправільна сказаць, што неабходна выбудоўваць ідэалагічную работу ва ўстановах адукацыі, бо яна існуе: на ўроках рэалізуецца трыадзіная мэта — адукацыйная, развіваючая і выхаваўчая. І апошняй удзяляецца асаблівая ўвага на кожным уроку, пазакласным мерапрыемстве, ва ўстановах дадатковай адукацыі. Чаму дзеці апошнім часам аказаліся ўцягнутыя ў палітыку? Тут яшчэ неабходна разабрацца. Сказаць, што была паслаблена выхаваўчая работа ў галіне адукацыі? Я так не лічу, асабліва гэтым займаліся напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Сёння задача ўсёй педагагічнай грамадскасці — арганізавана пачаць вучэбны год. Настаўніку трэба разумець, што ён будзе вучыць тых, хто «за» і хто «супраць», і менавіта яму неабходна тых, хто памыляецца, пераканаць».

Загаловак у газеце: «Мы прааналізуем, чаму так адбылося»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».