Вы тут

Натарыусы Мiнскай абласной натарыяльнай палаты правядуць бясплатную кансультацыю


Акцыю па бясплатнай прававой дапамозе грамадзянам у Дзень ведаў правядуць натарыусы Мiнскай абласной натарыяльнай палаты.


Цягам дня ва ўсiх натарыяльных бюро i канторах сталiчнай вобласцi можна будзе атрымаць кансультацыю наконт таго, як аформiць спадчыну, скласцi завяшчанне, што прапiсаць у шлюбным дагаворы, каму магчыма падарыць маёмасць, а таксама высветлiць iншыя пытаннi, якiя датычацца кампетэнцыi спецыялiстаў натарыята.

Поўны спiс натарыяльных бюро i кантор, а таксама час iх работы можна знайсцi на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.

Акрамя таго, тэрытарыяльныя палаты БНП актыўна ўдзельнiчаюць у рэспублiканскай дабрачыннай акцыi «Збяром партфель да школы». Падрыхтаваныя заплечнiкi з канцылярскiмi прыладамi перадаюцца першакласнiкам са шматдзетных i малазабяспечаных сем'яў.

Iрына СIДАРОК

Прэв’ю: metallicheckiy-portal.ru

Загаловак у газеце: Кансультацыя да 1 верасня

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?