Вы тут

«Давайце зберажэм спакой!»


Хлебаробы Столiншчыны першыя не толькi ў Брэсцкай вобласцi, але i ў краiне, завяршылi жнiво i ўжо ў мiнулыя выхадныя адзначылi свята дажынак. Святкаваць было што. Кожны гектар збажыны даў амаль 40 цэнтнераў збожжа, а некаторыя гаспадаркi значна перавысiлi ўказаны рубеж. Фестываль-кiрмаш правялi ў вёсцы Лядзец у суботу. А ў чацвер многiя з удзельнiкаў кiрмашу зноў сабралiся на мерапрыемства, гэтым разам у Столiне. Тут прайшоў мiтынг «За мiрную Беларусь».


Ад аграрыяў слова ўзяў Мiкалай Шаўчук, старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства «Вiдзiборскi». Ён падкрэслiў неабходнасць спакою i стабiльнасцi для паспяховай работы эканомiкi. Да мiру, разважлiвасцi, спакою заклiкала старшыня ветэранскай арганiзацыi раёна Валянцiна Мiрановiч.

З асаблiвай увагай слухалi ўдзельнiкi мiтынгу Святлану Нагар, загадчыцу дзiцячага садка вёскi Белавуша. Быць на гэтым мiтынгу ў Святланы Фёдараўны асаблiвая нагода, яна нарадзiлася i вырасла, атрымала адукацыю ва Украiне, там цяпер жывуць яе блiзкiя сваякi.

— Цяперашнiя падзеi ў нашай краiне болем адгукаюцца ў маiм сэрцы, перажываю другi раз. Першы раз я пакутавала з роднай Украiнай, калi адбываўся майдан i ўсе яго наступствы. Прайшлi гады, i што мы маем там: напрыклад, мая сястра з больш чым трыццацiгадовым педагагiчным стажам атрымлiвае пенсiю памерам у 50 долараў, мама — яшчэ меншую. Людзям жывецца цяжка не толькi матэрыяльна, нiяк не наступае жаданы спакой.

Таму больш за ўсё трэба даражыць мiрам, спакоем, нi ў якiм разе не дапусцiць вайны альбо хаосу! Я заклiкаю ўсiх думаць, разважаць, адмовiцца на час ад эмоцый i пасялiць у сэрцах любоў. Трэба падумаць, чаго мы хочам у рэшце рэшт: спакойна працаваць, вадзiць дзяцей у школу i садок цi бясконца высвятляць адносiны i множыць напружанасць? Давайце зберажэм мiлую Беларусь для дзяцей i ўнукаў, — папрасiла педагог.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Прэв’ю: itakecontrol.hu

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».