Вы тут

У Мінску прайшоў велапрабег з удзелам вядомых спартсменаў


Увечары 28 жніўня ў Мінску прайшоў велапрабег, які пачаўся ад знакавых месцаў сталіцы: Нацыянальнай бібліятэкі, стэлы «Мінск Горад-герой», Камсамольскага возера, ад будынка футбольнага клуба «Мінск», Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Палаца тэніса. Велапрабег прайшоў па праспекце Пераможцаў, фінальнай кропкай для ўсіх удзельнікаў стала пляцоўка перад «Мінск-Арэнай».


Па вуліцах сталіцы на веласіпедах праехалі члены БРСМ — студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе жадаючыя. У забегу прынялі ўдзел вядомыя спартсмены: алімпійскі чэмпіён Аляксандр Багдановіч, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у ў Афінах Наталля Цылінская, бронзавы прызёр алімпіяды ў Пекіне Анастасія Пракапенка і іншыя. Не засталіся ў баку кіраўнікі спартыўнай галіны: першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў, старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Уладзімір Рыжанкоў, начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Міхаіл Пракапенка. Разам са спартоўцамі ў велапрабегу ўдзельнічаў і віцэ-прэм’ер урада Беларусі Ігар Петрышэнка.

«Беларускія спартсмены заўсёды імкнуцца высока несці сцяг роднай краіны. За апошнія дзесяцігоддзе ў нашай краіне зроблена нямала для таго, каб паказваць высокія вынікі. Упэўнены, беларускі спорт здольны дамагчыся яшчэ гучных перамог з дапамогай падтрымкі дзяржавы», — адзначыў галоўны трэнер нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Віктар Шаршукоў.

Упрыгожылі фінал спартыўнага свята парашутысты ДТСААФ, якія разгарнулі ў небе над «Мінск-Арэнай» дзяржаўны сцяг.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.