Вы тут

У паўднёвых раёнах Брэстчыны поўным ходам ідзе ўборка бульбы


Другі хлеб паспеў, і вяскоўцы стараюцца выкарыстаць пагодныя дні, каб сабраць ураджай. Да таго ж, цяперашнія выхадныя — добрая нагода скарыстацца дапамогай дзяцей і ўнукаў, якія праводзяць апошнія дні канікул у вёсцы.


Кіпіць работа на агародзе жыхароў вёскі Коладна Камянецкага раёна Лідзіі і Віктара Асіпукоў. На падворку гаспадары маюць свой трактар. Таму сабраліся з сям’ёй малодшага сына Алега і выйшлі ў поле з самага ранку. Да абеду амаль справіліся з работай. Унукі таксама дапамагалі. Заўтра Лёшу з Мацвеем збірацца ў школу.

«Вядома, летась сабралі больш, — гаворыць гаспадыня Лідзія Іванаўна. — Гэты год выдаўся не такі ўдалы для бульбы, але ж зімой будзем з бульбай, і сем’ям сыноў хопіць».

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: famt.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.