Вы тут

Старажытны Брыгiцкi манастыр ХVII стагоддзя ў Гродне рыхтуецца паказаць свае экспанаты


Старажытны Брыгiцкi манастыр ХVII стагоддзя ў Гродне рыхтуецца паказаць свае экспанаты ў новай музейнай зале.


Сярод экспанатаў — кнiгi, абрадавыя i бытавыя прадметы, карцiны i нават сельскагаспадарчыя прылады. Пра iх расказала гiд-валанцёр Марта Марцiшэўская.

Яна звярнула ўвагу на манаскую бiблiятэку. Сапраўды, захавалася шмат старых кнiг — амаль дзве шафы. Гэта ў асноўным рэлiгiйная лiтаратура на лацiнскай, французскай, польскай i рускай мовах. Ёсць i навуковая. Захаваўся нават стары глобус.

Адным з каштоўных экспанатаў музея лiчыцца адзенне, у якiм сюды прывезлi з Ватыкана мошчы святога Клiмента. Ён быў воiнам рымскай армii i загiнуў за хрысцiянскую веру.

Брыгiцкi манастыр папулярны сярод турыстаў. А гiды-валанцёры ахвотна праводзяць экскурсii для ўсiх ахвотных.

Цалкам матэрыял чытайце ў свежым нумары «Звязды».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?