Вы тут

Што зменіцца ў Беларусі 1 верасня


Ювелірныя вырабы — праз інтэрнэт

Фота: pixabay.com

Плануецца, што беларусы змогуць набываць ювелірныя вырабы праз інтэрнэт. Навацыя будзе дзейнічаць ад заўтра і да 31 жніўня 2022 года.

Але анлайн прадаўцы могуць рэалізоўваць толькі беларускія ювелірныя вырабы. На іх абавязкова павінны быць маркіраваныя коды ідэнтыфікацыі.

Шматдзетным сем’ям змянілі ўмовы выдзялення сацыяльнай дапамогі

З 1 верасня набудуць моц некаторыя палажэнні Указа № 171 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян». Шматдзетным сем’ям павялічаць перыяд давання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі да 12 месяцаў (цяпер — да 6 месяцаў), а таксама крытэрый патрэбнасці са 100% да 115% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва для прызначэння такой дапамогі.

Уезд украінцаў у Беларусь толькі па замежпаспартах

З 1 верасня грамадзяне Украіны могуць уехаць у Беларусь толькі па замежным пашпарце. З пераліку дакументаў для ўезду, выезду, праезду транзітам і знаходжання на тэрыторыі Беларусі выключаецца пашпарт грамадзяніна Украіны (унутраны пашпарт). Таксама не дапускаецца ўезд па ID-картках.

Павялічаць нормы расходаў на харчаванне ў сярэдніх школах — вучылішчах алімпійскага рэзерву

З 1 верасня ўступіць у сілу пастанова Міністэрства спорту і турызму № 28 ад 10 жніўня 2020 года. Дакумент прадугледжвае павелічэнне нормы расходаў на харчаванне для вучняў у сярэдніх школах — вучылішчах алімпійскага рэзерву.

У залежнасці ад ступені (II або III) на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, норма выдаткаў у дзень на аднаго навучэнца пры арганізацыі харчавання ў сталовай, якая з’яўляецца структурным падраздзяленнем сярэдняй школы — вучылішча алімпійскага рэзерву, павялічыцца на 52 капейкі або 65 капеек. На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі норма ўзрасце на 76 капеек.

Таксама ўзрасце норма выдаткаў на вучня і пры арганізацыі харчавання з прыцягненнем юрыдычных асоб і (або) індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць грамадскае харчаванне.

Адкрываецца сезон палявання на бабра і выдру

Фота: pixabay.com

З 1 верасня ў Беларусі адкрываецца сезон палявання на бабра і выдру. Ён будзе доўжыцца да 31 сакавіка 2021.

Так, паляваць на вышэйзгаданых жывёл можна на працягу сутак з выкарыстаннем дазволеных спосабаў і прылад палявання, а таксама сабак усіх парод, акрамя ганчакоў і хартоў.

Парушальнікам правіл прыйдзецца заплаціць штраф, і яны будуць пазбаўленыя спецыяльнага права.

Падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

Цэны на некаторую тытунёвую прадукцыю вырастуць з 1 верасня. Кошт падымуць як вытворцы, так і імпарцёры цыгарэт. Асобныя маркі падаражэюць на 4-10 капеек. У жніўні цыгарэты не даражэлі.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.