Вы тут

На Віцебшчыне за парты сядзе больш за 112 тысяч школьнікаў


Сістэма адукацыі Віцебскай вобласці па выніках мінулага года была прызнана профільным міністэрствам найлепшай у краіне. У новым навучальным годзе тут за парты сядзе больш за 112 тысяч юных грамадзян краіны, у тым ліку каля 12,5 тысячы першакласнікаў.


Сёлета ўпершыню традыцыйную жнівеньскую абласную педагагічную канферэнцыю правялі ў фармаце відэасувязі. Пра важнасць падзеі сведчыць тое, што старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў не толькі прысутнічаў, але агучыў думкі наконт таго, што адбываецца, і датычыцца кожнага настаўніка, выкладчыка.

Ён зрабіў акцэнт на тым, што ўстановы адукацыі не павінны быць месцам для палітыкі, ідэалагічных спрэчак і сутыкненняў поглядаў, канфрантацыі. Кіраўнік вобласці таксама выказаў упэўненасць у тым, што ў педагогаў дастаткова запасу ўнутранай трываласці. І гэта дазваляе цвяроза ацаніць сённяшнюю сітуацыю, убачыць глыбінны сэнс, аналізаваць і выдзяляць галоўнае.

«Школа не павінна быць палітычным аб'ектам у спрэчках і рознагалоссі, школа павінна быць па-за палітыкай. Гэта наш цвёрды дэвіз па жыцці. Горда нясіце званне настаўніка! Упэўнена глядзіце наперад і нічога не бойцеся!» — пакрэсліў Мікалай Шарснёў.

Педагогаў, вучні якіх становяцца пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд і гэтак далей, узнагароджваюць прэміямі абласнога выканкама. Напрыклад, у мінулым вучэбным годзе больш за трыццаць.

Асаблівую ўвагу і надалей кіраўнікі выканаўчай улады Прыдзвінскага краю будуць удзяляць стварэнню сучасных умоў у сельскіх школах.

У праект мадэрнізацыі сістэмы адукацыі Беларусі за кошт сродкаў пазык Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ўключаны 42 установы агульнай сярэдняй адукацыі вобласці. На капітальны рамонт і мадэрнізацыю вылучана 4,6 мільёна долараў і 16,6 мільёна еўра. Гэта вялікія грошы, якія дапамогуць адкрыць у кожным раёне «Школу будучыні».

Дарэчы, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома канстатуе, што сёлета на рамонты ўстаноў адукацыі запланавана выкарыстаць больш чым 30 мільёнаў рублёў. А за чатыры гады пяцігодкі на гэта ж было выдаткавана 92 мільёны, плюс на набыццё абсталявання яшчэ 35 мільёнаў.

Новыя дзіцячыя садкі з'явіліся ў Віцебску, Глыбокім, Оршы, Наваполацку, ажыццяўляецца будаўніцтва садка ў Паставах.

1 верасня расчыняцца дзверы самай лепшай школы вобласці ў мікрараёне Білева. Там выдатныя вучэбныя кабінеты. Ёсць гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, гімнастычная, трэнажорная, харэаграфічная залы, два басейны...

Улічваючы зацікаўленасць улады ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных рабочых, ствараюцца рэсурсныя цэнтры. Яны ўжо паспяхова дзейнічаюць у Віцебску, Полацку, Оршы, Гарадку. Там рыхтуюць кадры для прадпрыемстваў металаапрацоўкі і будаўніцтва, лёгкай прамысловасці і машынабудавання, сельскай гаспадаркі. У гэтых цэнтрах павышаюць кваліфікацыю і тыя, хто ўжо працуюць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: punkt-a.info

Загаловак у газеце: Па веды без палітыкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Настаўнік года Вадзім Лосеў: Са школы павінны выходзіць шчаслівыя людзі

Настаўнік года Вадзім Лосеў: Са школы павінны выходзіць шчаслівыя людзі

«Я хацеў бы, каб у гэтай зале і ў гэтым свеце ніхто і ніколі не ставіў пад сумненне ўпэўненасць у сабе».

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.