Вы тут

Беларускі парадокс: на паўднёвым усходзе краіны цяплей уначы, чым удзень па паўночным захадзе


Беларусь не вялікая, ды і не горная дзяржава, але нават у нас бываюць анамальныя перапады тэмператур. Вось і гэтымі днямі, у пачатку верасня, на тэрыторыі краіны чакаецца рэзкі кантраст тэмператур у розных рэгіёнах Беларусі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


yandex.kz

У першы дзень восені надвор'е ў краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі раніцай і ўдзень па паўднёвым захадзе адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца пераменная воблачнасць, а ўдзень, пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы і ліўні. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні — 4—9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да
14 градусаў, па паўднёвым усходзе — плюс 15—17 градусаў. Значны цеплавы кантраст мы адчуем у разгар дня, калі тэрмометры пакажуць ад плюс 15 градусаў па захадзе краіны да 27 цяпла па паўднёвым усходзе.

А вось у сераду Беларусь апынецца на перыферыі скандынаўскага антыцыклону, калі на захадзе нашага рэгіёна адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Месцамі, пераважна ў заходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Уначы і раніцай па паўднёвым захадзе чакаецца слабы туман. У гэтыя суткі нас чакаюць даволі душная ноч і гарачы дзень. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—20 цяпла, удзень будзе ад плюс 19 градусаў па паўночным захадзе краіны да 31 градуса цяпла па паўднёвым усходзе.

Таксама даволі гарачая ноч прагназуецца нашымі спецыялістамі і ў чацвер. У гэты дзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 да плюс 19 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — 8—11 цяпла. Удзень спякота трохі спадзе: будзе ў асноўным 19—24 цяпла, але па паўднёвым усходзе краіны значна цяплей — плюс 25—29 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу пераважна па ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ўжо камфортная і складзе 7—14 цяпла. Праўда, па паўднёвым усходзе краіны нават уначы чакаецца да плюс 17 (!) градусаў. Удзень будзе 18—25 цяпла.

Як вам такі пачатак восені? Больш нагадвае другую дэкаду жніўня, а то і наогул разгар лета...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.