Вы тут

Царыца палёў. Чым карысная кукуруза?


Дзіўна, што сёння гэтая культура здаецца нам такой звыклай. Але гэта толькі таму, што мы, аказваецца, проста занадта мала пра яе ведаем.


Беларусы ў сярэднім ужываюць два кілаграмы кукурузы ў год на кожнага, а мексіканцы — каля 300 кг. У Мексіцы яна сапраўдная царыца палёў. На радзіме кукурузы яе называюць простым словам маіс. Так кажуць усюды ў свеце, акрамя ўсходняй Еўропы і Расіі, куды расліна дабралася ў самую апошнюю чаргу — усяго паўтара стагоддзя таму праз Крым з Турцыі, дзе падобным на «кукуруза» словам называлі высокія расліны.

Кукуруза — сапраўды адзін з галоўных волатаў у сельскай гаспадарцы. Некаторыя гатункі дасягаюць у вышыню сямі метраў. А агульную і дакладную колькасць гатункаў такой расліны нават падлічыць складана. З яе ў многіх мексіканскіх кафэ робяць і першае, і другое, і кампот з дэсертам.

У кукурузе шмат крухмалу, які дае целу зарад энергіі. Яшчэ яна багатая мінераламі, карыснымі для нерваў, пазногцяў, валасоў, скуры, зубоў. І таму ўсмешкі жыхароў нават глухіх мясцовых сёл ззяюць здароўем. Менавіта дзеля карысці самую папулярную кукурузную страву — кашу з варанага зерня — усюды падаюць загорнутай у кукурузнае лісце. Вялікае лісце кукурузы ў Мексіцы цэняць і нарыхтоўваюць гэтак жа, як і пачаткі.

Урачы настойваюць, што мы моцна недаядаем клятчаткі. А яе асноўныя пастаўшчыкі — гэта бабовыя і якраз кукуруза. Неяк складана ўявіць, якія кукурузныя стравы можна запазычыць з меню тых жа мексіканцаў. Усё ж густы ў нас розныя. Але гатаваць час ад часу на кукурузным алеі лёгка. Сыры і нерафінаваны, ён рэкамендуецца для прафілактыкі і лячэння цукровага дыябету і атэрасклерозу. А цана яго вельмі дэмакратычная. І, хутчэй за ўсё, будзе зніжацца, бо за 50 апошніх гадоў кукурузы сталі вырошчваць у свеце ў пяць разоў больш.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Патрыяршы экзарх падзялiўся сваiмi думкамi пра асаблiвасцi i сапраўдную небяспеку сённяшняга часу.

Спорт

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская:  На корце сяброў няма

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская: На корце сяброў няма

У яе планах — стаць лепшай за Арыну Сабаленку.

Грамадства

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Аб за­крыц­ці па­лі­го­наў, уплы­ве ка­ра­на­ві­ру­са, за­клі­ках да не­пла­ця­жу за ка­му­наль­ныя па­слу­гі і най­блі­жэй­шых перс­пек­ты­вах.