Міністр унутраных спраў Юрый Караеў адправіўся 1 верасня ў спецыялізаваны ліцэй МУС. Там ён павіншаваў навучэнцаў з Днём ведаў.
Ліцэй, які размясціўся ў самым сэрцы Трактаразаводскага пасёлка, праз чатыры гады рэканструкцыі нарэшце пачаў працаваць у абноўленым будынку. Стары корпус — равеснік пасёлка, ён быў узведзены ў першыя пасляваенныя гады. Чаго тут толькі не было — інтэрнат, сярэдняя школа, кадэцкае вучылішча... Цяпер ён уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. У ліцэі могуць кругласутачна знаходзіцца да 250 выхаванцаў.
На абноўленым пляцы адбылася ўрачыстая лінейка і празвінеў першы званок. Пасля яго ліцэісты адправіліся на першы ўрок пад назвай «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі».
— Мы хочам выхаваць тут рознабаковых юнакоў і дзяўчат, заахвоціць іх да здаровага спосабу жыцця, — адзначыў Юрый Караеў. — Яны будуць вучыцца пад кіраўніцтвам мудрых выкладчыкаў. Кажуць, што ў дзяцей, якія вучацца ў спецыялізаваных установах, няма дзяцінства. Гэта не так. Трэба проста разумець, што дзяцінства — гэта не ўсёдазволенасць. Проста ў гэты час трэба набываць добрыя якасці і веды. І затрачаны ў такім узросце час абавязкова адаб'ецца ў будучыні.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.
Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.