Вы тут

Слова стваральнае і слова разбуральнае


Міжнародныя сувязі беларускай літаратуры носяць дастаткова трывалы характар. У апошнія гады іх умацаванню і развіццю спрыяе і міжнародны гуманітарны інтэрнэт-партал «Сугучча: Літаратура і публіцыстыка краін Садружнасці». Спрыяюць і многія кніжныя праекты, якія падтрымлівае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У Мінску пабачылі свет кнігі на беларускай і рускай мовах цэлага шэрагу пісьменнікаў іншых дзяржаў — Валянціна Распуціна, Данііла Граніна, Яўгена Еўтушэнкі, Алеся Кажадуба, Валерыя Казакова, Барыса Косціна, Махтумкулі, Агагельды Аланазарава, Ато Хамдама, Рэна Харыса, Адама Ахматукаева, Валерыя Тургая, многіх іншых пісьменнікаў блізкага і далёкага замежжа.


Даўно стала традыцыяй правядзенне міжнароднага літаратурнага круглага стала «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго».

Вось і ў праграме Дня беларускага пісьменства, які сёлета праходзіць на Магілёўшчыне, у Бялынічах, — круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго. Слова стваральнае і слова разбуральнае».

Характар размовы прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі сёння ў многім залежыць ад сітуацыі, у якую ўвесь свет уцягнуў COVІD-19. Традыцыя правядзення ў Беларусі сістэмнага дыялогу па пытаннях узаемасувязі мастацкай літаратуры, мастацкага слова, нацыянальных культур і ўвогуле сусветнай культуры з грамадскімі, сацыяльна-палітычнымі працэсамі адносіцца да 2007 года. Менавіта тады, у пярэдадзень Дня беларускага пісьменства, у Мінск прыехалі пісьменнікі з Сербіі, Балгарыі, Чарнагорыі, Расіі, іншых блізкіх і далёкіх краін. З таго, 2007 года заснавальнікамі традыцыйнага міжнароднага круглага стала «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго» і працягваюць заставацца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Дыскусіі, спрэчкі, што нараджаліся на «беларускай літаратурна-мастацкай пляцоўцы», насілі і працягваюць насіць сяброўскі, добры дыпламатычны характар. Такія размовы дапамагаюць пашырыць уяўленні пра іншыя краіны ў Беларусі. І разам з тым — спрыяюць гуманітарнаму, культурнаму прасоўванню Беларусі, беларускай культуры ў сусветную прастору.

Развал Савецкага Саюза ў 1991 годзе, развіццё незалежнасці, суверэнітэту асобных постсавецкіх дзяржаў разбурылі агульнасавецкі фармат «дружбы народаў — дружбы літаратур». Здарылася тое, што здарылася. Як выбраць з мінулых дзесяцігоддзяў добрыя старыя традыцыі? Як у новым часе навучыцца быць добрымі суседзямі і ісці наперад у міры і згодзе?

Вось і зараз, 5 верасня, у Бялынічах пра гэта пойдзе размова. Пра гэта будуць гаварыць беларускія літаратары, будуць прэзентаваць новыя мастацкія гуманітарныя ініцыятывы. Падключацца да размовы ў віртуальным фармаце, праз інтэрнэт-прастору, і паэты, празаікі, публіцысты, літаратуразнаўцы з Расійскай Федэрацыі, Кітая, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Балгарыі, Сербіі, Чарнагорыі, з іншых краін свету.

Кастусь Ладуцька

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.