Вы тут

Натхнёныя прыродай


Паказы этычнай моды, прымеркаваныя да свята Купалля, выйшлі на гэты раз за межы подыума. Сусветныя дызайнеры ўсё часцей звяртаюцца да натуральных матэрыялаў. Такога ж падыходу — мода павінна быць экалагічнай, свядомай і адказнай — прытрымліваюцца і шматлікія беларускія брэнды. У паказах Ethnical Fashion Show майстрам удалося зашыфраваць нацыянальныя матывы роднага краю.

Ва ўмовах пандэміі каранавірусу Беларуская палата моды абмежавала спіс гасцей і колькасць дызайнераў, якія прадстаўлялі калекцыі. Ethical Fashion Show атрымалася ўтульным і камерным. Летнім вечарам пад адкрытым небам гасцей здзіўлялі Паліна Воранава і Ларыса Атаманава, Наталля Кастрама, Ірына Ромбак.

Спачатку мы ўбачылі калекцыю з шэкспіраўскай назвай «Сон у летнюю ноч» ад творчага тандэму Паліны Воранавай і Ларысы Атаманавай, заснавальніц брэнда «Historia Naturalis». Стракатыя ўзоры на адзенні нібы намалявала сама прырода. Дарэчы, дызайнеркі выкарыстоўвалі тканіну, якую распрацавалі і вырабілі на Аршанскім ільнокамбінаце.

Наталля Кастрама прадставіла калекцыю «Калыханка» ў сваёй фірмовай тэхніцы з выкарыстаннем ручнога шыцця і лямцавага дэкору. У якасці мадэлей па зялёнай траве хадзілі не толькі дзяўчаты, але і жанчыны элегантнага ўзросту. Ніякіх шаблонаў і абмежаванняў. Толькі натуральная прыгажосць і любоў да сябе.

Дэбютавала на купальскім паказе Арына Ромбак з калекцыяй «Васільковая». Маладая дызайнерка ўдала сумясціла класічныя французскія сілуэты з элементамі беларускай культуры. Блакітныя валошкі на чорнай тканіне выглядалі элегантна і вытанчана.

Свабодныя сілуэты, якія не скоўваюць рухі, натуральныя тканіны і рамантычныя вобразы дазваляюць забыцца пра строгія правілы, быць у гармоніі з прыродай і сабой і знаходзіць натхненне ў навакольнага свету.

Яніна Ганчарова, кіраўнік РГА «Беларуская палата моды»:

Усе калекцыі былі звязаны адной тэмай: Купалле. Такое творчае заданне атрымалі дызайнеры, што адгукнуліся на нашу прапанову. Свята моды атрымалася! Адважыцца на летняе дэфіле было няпроста з улікам эканамічнай сітуацыі. Вялікі дзякуй нашым партнёрам «Dove» і «velo», а таксама нашым сябрам — вядучым мадэлям, візажыстам і цырульнікам, і ўсім неабыякавым людзям за падтрымку і дапамогу.

Яніна КУРЫЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.