Вы тут

Працаўнікі аграрнага сектара краіны звярнуліся з заявай


Працаўнікі аграрнага сектара краіны звярнуліся з заявай. Яна размешчана на сайце верхняй палаты беларускага парламента.


У заяве гаворыцца, што аграрыі, якія займаюцца сваёй штодзённай карпатлівай работай, мірна працуюць, збіраюць ураджай, што паспеў, клапоцяцца аб тым, каб заўтра і ў перспектыве ў людзей быў хлебны каравай. Але адпаведным сілам, відаць, не даспадобы наша стваральная праца, выказваецца меркаванне ў дакуменце.

«Мы, беларускія сяляне, абураныя спробамі дэструктыўных сіл унесці ў грамадства смуту, дэстабілізаваць абстаноўку, увесці краіну ў хаос», — адзначаюць аўтары звароту.

Яны падтрымліваюць палітычны курс краіны, звяртаючы ўвагу на тое, што ўсё дасягнута выключна працай, а не мітынгамі і забастоўкамі. «Толькі на полі і ферме, каля станка і ў забоі, каля школьнай дошкі і за камп'ютарам, на сцэне тэатра ствараюцца матэрыяльныя і культурныя даброты для нашага чалавека», — падкрэслена ў звароце.

«Мы хочам вучыць і выхоўваць нашых дзяцей, бачыць іх шчаслівымі, спакойна няньчыць унукаў. Такія нашы намеры, і яны цалкам супадаюць з намерамі і дзеяннямі нашых уладаў, нашага Прэзідэнта. Мы не хочам узрушэнняў і супрацьстаянняў, мы хочам мірна працаваць і ўмацоўваць дабрабыт нашай Радзімы.

Мы супраць разбурэнняў, супраць дэстабілізацыі, супраць агрэсіі.

Мы, грамадзяне свабоднай, незалежнай міралюбнай краіны, не дазволім, каб наша Беларусь збочыла з вызначанага шляху!»

Падпісантамі дакумента выступаюць Беларуская аграрная партыя, Рэспубліканскі аграпрамысловы саюз і Беларускі сялянскі савет.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: kormanews.by

Загаловак у газеце: «Мы хочам мірна працаваць...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».