Вы тут

Веды, культура і духоўнасць — гарантыя стабільнасці і росквіту дзяржавы


Старшыні профільных камісій Савета Рэспублікі прынялі ўдзел у святочных лінейках, прымеркаваных да пачатку навучальнага года.


Так, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ павіншаваў з Днём ведаў навучэнцаў адной з найстарэйшых школ Мінска — СШ № 4, якая налета адзначыць свой 115-гадовы юбілей. Цяпер тут навучаецца амаль тысяча школьнікаў. Парламентарый пажадаў ім поспехаў, важных дасягненняў і перамог, выказаў надзею, што школа падаруе свет ведаў, навучыць дабрыні і справядлівасці, а штодзённая карпатлівая праца настаўнікаў, іх высокі прафесіяналізм стануць асновай якаснай адукацыі, фундаментам прафесійнага росту, грамадзянскасці і патрыятызму.

— Веды, культура і духоўнасць — гарантыя стабільнасці і росквіту дзяржавы, — падкрэсліў старшыня профільнай камісіі ў сваім выступленні.

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ павіншаваў з пачаткам новага навучальнага года вучняў сталічнай гімназіі № 17.

— У нас у краіне вельмі моцная педагагічная школа. Гэта адзначаюць спецыялісты постсавецкай прасторы і нашы замежныя калегі, — падкрэсліў парламентарый. — Вельмі важна, каб школа не толькі перадавала веды, але і фарміравала асобу разам з сям'ёй. Таму і вучань, і педагог, і бацькі — гэта адзінае цэлае, якое можа забяпечыць паспяховы педагагічны працэс.

Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей СІВЕЦ прыняў удзел у святочнай лінейцы і першым уроку «Мая Радзіма — Рэспубліка Беларусь» у сярэдняй школе № 168 горада Мінска.

Парламентарый павіншаваў дзяцей і настаўнікаў з Днем ведаў, пажадаў здароўя, аптымізму, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, а таксама заклікаў вучняў прысвячаць свой вольны час спорту і карысным грамадскім справам. У школе Сяргей Сівец таксама азнаёміўся з арганізацыяй навучальнага працэсу і пагутарыў з педагогамі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.