Вы тут

Усе мы за людскасць


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей звярнуўся да супрацоўнікаў сістэмы дыпламатычнай службы. Ён падкрэсліў, што ў лёсавызначальны для краіны момант важна як ніколі адстойваць знешнепалітычныя інтарэсы Беларусі, якія “нязменныя, яны былі, ёсць і нікуды не сыдуць”.


Фота БЕЛТА

На сайце МЗС ёсць згаданы Зварот. Міністэрства каардынуе працу з дыяспарай, а Міністр узначальвае Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа. Так што дакумент можна лічыць і зваротам да ўсіх беларусаў замежжа.

Спадар Міністр адзначае, што ён заўсёды ганарыўся й будзе ганарыцца калектывам Міністэрства, усёй сістэмай дыпслужбы Беларусі: “Можа быць, за чвэрць стагоддзя нам не ўдалося дасягнуць галавакружных поспехаў, але беларуская дыпламатыя сапраўды ніколі не рабіла таго, за што можа быць сорамна”. Згадвае, як шмат практычных вынікаў для краіны, людзей і канкрэтнага беларуса прынесла праца дыпламатаў. Сёння ж “краіна перажывае, напэўна, самы складаны этап у сваёй найноўшай гісторыі. Гаворка на самой справе ідзе пра зберажэнне дзяржаўнасці”.

Уладзімір Макей гаворыць пра калег як патрыётаў, выдатна адукаваных, таленавітых і неабыякавых людзях, “таму зразумела, што ўсе мы прымаем тое, што адбываецца, блізка да сэрца й востра перажываем за свой народ і Айчыну. Гэтыя падзеі не могуць пакінуць нікога з нас абыякавымі таму, што мы падзяляем агульначалавечыя, нашы беларускія, каштоўнасці, выступаем за адзінства нацыі, не прымаем радыкалізм і неапраўданы гвалт. Усе мы за тое, што называецца ёмістым беларускім словам людскасць”. І сёння, як і заўсёды, асабісты й сумленны выбар даводзіцца рабіць кожнаму. Пытанне ў тым, у якіх умовах: “Я магу яшчэ зразумець, калі раздаюцца пагрозы на адрас дзяржаўнага службоўца, які займае канкрэтны пост. Але агідненькі, ананімны ціск на сям’ю, у тым ліку на малалетніх дзяцей, ніяк не ўкладваецца ў маёй галаве з паняццем “дэмакратыя”. За гэтыя слёзы майго адзінаццацігадовага сына я гатовы перагрызці горла. Дэмакратыяй тут не пахне. Тут смярдзіць пагромамі й расправамі. Адзінкі, напэўна, спужаюцца. Ды ў цэлым “дзякуй” пужальшчыкам, таму што такія дзеянні сцэментуюць нас — тых, хто сапраўды хацеў бы Радзіме дабра”.

Міністр гаворыць калегам, што кожны мае права на эмоцыі, грамадзянскую, чалавечую пазіцыю — бо “без гарачага сэрца ў нашай прафесіі ніяк. Але й без цвярозага погляду на сітуацыю таксама. Частка нашай працы — ствараць згоду й дасягаць яе. Несці мір, ствараць дружбу, добрыя ўмовы для ўзаемнага гандлю, інвестыцый, для гуманітарных і чалавечых кантактаў. Ладзіць дыялог нават у самых складаных, здавалася б, бязвыхадных умовах”. Прычым на гэтым шляху дыпламатам як нікому іншаму даводзіцца сутыкацца з палярнымі пунктамі гледжання і, паважаючы іх, знаходзіць кансэнсус. Дыпламаты ўмеюць тое рабіць, і Уладзімір Макей заклікае іх не забываць сваё прафесійнае пакліканне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».