Вы тут

Каб мацавалася дружба


Да 30 верасня прымаюцца творы на пяты Конкурс маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы “Мост Дружбы”


Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы аб’явіў пяты па ліку конкурс, які аб’яднае таленавітых аўтараў з Беларусі ды Расіі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Пра тое гаворыцца ў дасланым у рэдакцыю прэс-рэлізе. Паведамляецца: па выніках папярэдніх творчых спаборніцтваў больш за 30 маладых пісьменнікаў сталі яго лаўрэатамі. Новы конкурс — гэта новы шанец заявіць пра сябе, атрымаць парады прафесіяналаў з ліку Экспертнага савета конкурсу. І ёсць надзея апублікаваць свой твор у спецыяльным альманаху.

Па словах Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты, конкурс “Мост дружбы” праводзіцца пяты ўжо раз, і больш за 500 маладых аўтараў паўдзельнічалі ў ім раней, што якрава сведчыць пра яго запатрабаванасць. Праект арыентаваны ў будучыню, спрыяе гадаванню новых пакаленняў літаратараў.

Галоўныя мэты конкурсу: прадастаўленне маладым аўтарам Беларусі ды Расіі магчымасці першай публікацыі й прасоўванне да чытача іх твораў, адкрыццё новых імён у літаратуры. Кожны ўдзельнік мае права накіраваць толькі адзін празаічны твор, напісаны ім на рускай ці беларускай мове. Прымаюцца творы малой літаратурнай формы (апавяданне, нарыс, эсэ), не апублікаваныя раней, якія не якія ўдзельнічалі ў іншых конкурсах. Заснавальнік конкурсу — Пасткамітэт Саюзнай дзяржавы, аргпадтрымкай яго займаюцца Асацыяцыя “Познаём Евразию”, Інстытут сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага (Расія), Нацыянальны прэс-цэнтр Беларусі.

Працы й заяўкі (прозвішча, імя, узрост, месца жыхарства, месца вучобы/працы, тэлефон, электронны адрас, кароткая біяграфічная даведка, фатаграфія) прымаюцца да 30 верасня 2020 года ўключна толькі па электронным адрасе іnfo@bpc.by з паметкай “Мост дружбы”. Больш інфармацыі — па спасылцы http://bpc.by/news/4521/.

Іван Іванаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.