Вы тут

Узбекістан: цёплы й дружалюбны


Пра дынамічнае развіццё беларуска­ўзбекскіх дачыненняў журналістам расказаў Надзвычайны й Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Насірджан Юсупаў. Брыфінг прысвячаўся Дню незалежнасці Узбекістана й праходзіў у Нацыянальным прэс­цэнтры Беларусі.


Народ краіны, з якім у беларусаў склаліся дружалюбныя дачыненні, адзначае Дзень незалежнасці ўжо 29-ы раз. Спадар Амбасадар, згадваючы гісторыю, нагадаў: нашы народы разам жылі ў сям’і савецкіх народаў. Разам перажылі Вялікую Айчынную вайну, змагаліся з ворагам, перамаглі яго. Народ Узбекістана мае багатае мінулае, падкрэсліў Насірджан Сабіравіч, і таму варты дастойнай будучыні.

Амбасадар падрабязна распавёў пра дасягненні Узбекістана ў перыяд незалежнасці, сучаснае развіццё краіны й рэформы, якія праводзяцца ў апошнія гады. Развіваецца сацыяльна-эканамічная сфера, паляпшаецца бізнес-асяроддзе ў краіне. У апошнія чатыры гады там ёсць цікавыя, пазітыўныя змяненні. Узбекістан усё больш адкрываецца свету, хоць раней прытрымліваўся логікі недалучэння ні да якіх міжнародных эканамічных аб’яднанняў. Сёлета дзяржава старшынствуе ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, ініцыявала прыняцце Канцэпцыі развіцця СНД да 2030 года, Стратэгіі эканамічнага развіцця краін СНД да 2030 года. Узбекістан заканадаўча пацвердзіў жаданне ўдзельнічаць у ЕАЭС у якасці назіральніка, рыхтуецца ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю. Рэалізуецца ўжо 25 праграм міжнароднага супрацоўніцтва.

Шмат увагі на брыфінгу надавался ўзбекска-беларускім стасункам, якія, на думку Амбасадара, дынамічна развіваюцца ў плыні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Гаварылася пра дынамічны рост таваразвароту між краінамі, інвестыцыйныя й кааперацыйныя праекты, супрацу ў сферы турызму, інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій (ва Узбекістане прынята Канцэпцыя лічбавізацыі да 2030 года), навукі й адукацыі, пра перспектыўныя кірункі нашага ўзаемадзеяння.

Яскрава характарызуюць цёплыя, дружалюбныя дачыненні Узбекістана й Беларусі сумесныя адукацыйныя праекты. Ва Узбекістане многія маладыя людзі жадаюць атрымаць вышэйшую адукацыю, і такую паслугу можа ім прадаставіць Беларусь. “У 2018-м, калі адкрывалася ў Мінску наша Амбасада, колькасць узбекскіх студэнтаў тут ледзь дацягвала да сотні, — удакладняў, адказваючы на маё пытанне, Насірджан Сабіравіч. — Сёлета іх ужо 250: рост у два з паловай разы. Мы прыклалі немалыя намаганні, прычым з абодвух бакоў, і ўжо запушчаныя сумесныя адукацыйныя праекты, у адпаведнасці з якімі 1500 узбекскіх студэнтаў будуць навучацца па сумесных праграмах. Два гады ва Узбекістане — і потым яшчэ два ў Беларусі. Будзе весціся падрыхтоўка спецыялістаў на аснове сумесных праграм. Для таго дэлегацыі ад шэрагу вну Беларусі ездзілі ва Узбекістан, і наадварот, вывучалі, абгаворвалі ўсе нюансы, выпрацавалі праграмы, заключылі дамовы. І ў адпаведнасці з імі ў наступным годзе першыя паўтары тысячы ўзбекскіх студэнтаў прыедуць сюды”.

Летась у Ташкенце адкрыты Беларуска-Узбекскі міжгаліновы інстытут прыкладных тэхнічных кваліфікацый. Заснавальнікам выступіў Ташкентскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя І. Карымава, далучаны да ягонай дзейнасці беларускія партнёры: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі. Там будуць рыхтаваць спецыялістаў тэхнічнага профілю: сёлета пачнуць вучобу 500 студэнтаў. Запатрабаваны ў краіне найперш інжынеры, а таксама спецыялісты ў сферы ІТ-тэхналогій, ветэрынарыі, медыкі. Дапамога Беларусі, узаемавыгадная дзейнасць у гэтым кірунку, адзначыў спадар Амбасадар, Узбекістану вельмі патрэбная.

Іван Ждановіч

Фота аўтара і БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.