Вы тут

Каранцін і анлайн-рэжым


Свае карэктывы ў дзейнасць нацыянальна-культурных аб’яднанняў горада Нарвы ўнеслі каранцінныя абмежаванні, якія дзейнічалі ў Эстоніі. Але жыццё ў суполках прадаўжаецца.


Дранікі ад Аляксандры Собалевай

Тэматычную літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную вызваленню Нарвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтавала тамтэйшая Беларуская суполка “Сябры”. Пра тое напісаў у Фэйсбуку актывіст суполкі Віктар Байкачоў, змясціў і свае фотаздымкі з імпрэзы, якая праходзіла 25 ліпеня ў Доме Народаў. Ганаровымі гасцямі яе былі дыпработнікі Амбасады Беларусі ў Эстоніі, Генконсульства Расіі ў Нарве, прадстаўнікі царквы, дэпутацкага корпуса й мэрыі. Аўтар кнігі “Нарва в огне”, гісторык Святлана Вардзі распавяла, як праходзіла вызваленне Нарвы Чырвонай арміяй, а нарвскія школьнікі выканалі песні пра вайну. Мяркуючы па здымках, мела слова ў кантэксце літаратурна-музычнай кампазіцыі таксама й Людміла Аннус — яна ўзначальвае суполку “Сябры”.

У часе вызвалення Нарвы 25-26 ліпеня 1944 года праявілі сябе войскі генерала Івана Фядзюнінскага. Страты Чырвонай арміі ў тых баях былі вялікія: 4685 чалавек забітымі, памерлымі ад ран і прапалымі без вестак, звыш 18 тысяч параненымі. Глянуўшы ў інтэрнэт, мы даведаліся: з лістапада 1940-га й на пачатку Вялікай Айчыннай палкоўнік (з 12 жніўня 1941-га генерал) Фядзюнінскі быў камандзірам стралковага палка, раскватараванага ў Брэсце й Ковелі. Полк паспяхова вёў абарончыя баі, у якіх будучы генерал быў паранены: яго самалётам даставілі ў Маскву ў шпіталь. Пазней войскі пад камандаваннем генерала ўдзельнічалі ў многіх бітвах. Камандуючы 11-й арміяй, генерал удзельнічаў і ў Гомельска-Рэчыцкай аперацыі (10-30 лістапада 1943 года). Пэўна, за тыя заслугі генерал Фядзюнінскі быў ушанаваны як Ганаровы грамадзянін Гомеля.

Выступае Людміла Аннус

З допісаў Віктара Байкачова мы даведаліся, што тая ж літаратурна-музычная кампазіцыя, трохі змененая, паказана была 30 ліпеня ў Нарвскім доме апекі, з якім даўно ў беларусаў ёсць супраца. Дабрачынную акцыю “Сябры” з сябрамі зладзілі для пажылых людзей, якія жывуць там пастаянна. У многіх з іх ёсць праблемы са здароўем, і яны маюць патрэбу менавіта ў такім доглядзе.

Віктар Байкачоў падтрымаў нашу ідэю: наладжваць інтэрнэт-масты з суполкамі беларусаў у замежжы. Напісаў, што ў час каранцінных абмежаванняў з-за каранавіруса ў Эстоніі праходзяць круглыя сталы нацыянальных суполак у рэжыме відэаканферэнцый. Што яны з Людмілай штотыднёва праводзілі відэасустрэчы з актывістамі суполкі. Каштоўны досвед! Нават любімымі рэцэптамі гатавання страў нарвіцяне абменьваліся з сябрамі — пра тое мы пачыталі ў Фэйсбуку. Скажам, Аляксандра Собалева гатавала дранікі: паказвала, расказвала, ішлі тут жа цітры па-эстонску. Відэаролік так удала падрыхтаваў Віктар Байкачоў, што многім захацелася дранікаў тых пакаштаваць. Тройчы ладзіліся й відэаканферэнцыі кіраўнікоў “Сяброў” з кіраўнікамі беларускіх суполак з Прагі, Мюнхена, Неапаля, Клайпеды, Вісагінаса, Калінінграда. Прычым, дадае Віктар, некаторыя нават чокаліся — праз манітор — бакаламі з віном.

Удзельнікі святочнай імпрэзы

Дзякуем за падтрымку, Віктар! Будзем з часам асвойваць новыя ІТ-тэхналогіі. Хоць, праўда, жывых зносін яны не заменяць, ды й віно сябра “з манітора”, відаць, не рассмакуеш...

Іван Ждановіч

Выбар рэдакцыі

Культура

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

Пра калег — настаўнiкаў, старэйшых таварышаў, паплечнiкаў распавядае доктар педагагiчных навук, прафесар матэматыкi, заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.