Вы тут

Чым карміць школьніка перад доўгім навучальным днём?


Вось і прыйшоў верасень, і адно з пытанняў, якое першы восеньскі месяц дадаў мамам — пра паўнавартаснае харчаванне дзіцяці. Калі на працягу дня мы не ў сілах кантраляваць тое, што есць наша малое (а асартымент школьных буфетаў — гэта булачкі і шакаладныя батончыкі), то па меншай меры сняданак (і вячэра, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя) — пакуль яшчэ ў нашай уладзе. Сняданак школьніка — які ён павінен быць? Пра гэта мы вырашылі спытаць спецыяліста па тэхналогіях збалансаванага і правільнага харчавання.


Снедаць або не?

— Сёння ў многіх сем’ях наогул не прынята снедаць. Дарослыя выпіваюць кубачак кавы на бягу, і дзеці пераймаюць звычку бацькоў не есці да 12–13 гадзін дня. Ды і як можна патрабаваць ад дачкі ці сына снедаць, калі нават дарослым адразу пасля абуджэння есці не хочацца? Дык, можа, няма чаго і агарод гарадзіць? Не хочацца — не еш, сытней паабедаеш?

— Гэта шкоднае перакананне. Сняданак — адзін з найважнейшых, калі не самы важны прыём ежы за дзень, асабліва для школьніка. Ён забяспечвае арганізм энергіяй на першую і самую актыўную палову дня, пастаўляе неабходныя карысныя рэчывы ўсім органам і сістэмам. Для дзіцяці, якое ідзе на ўрокі ў школе, потым — на факультатывы, потым, дапусцім, на заняткі ў спартыўнай секцыі або мастацкай студыі, сняданак проста неабходны. Бацькі абавязаны паклапаціцца, каб гэты прыём ежы быў не толькі смачны, але і карысны. Не хочацца есці адразу пасля сну? Падніміце дзіця на 10–15 хвілін раней. Паверце, карысці для здароўя будзе больш, чым спаць да апошняга, а потым галодным адпраўляцца ў школу, — сцвярджае намеснік дырэктара Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук Алена Маргунова. — Дарослым, дарэчы, таксама важна снедаць. Звычка снедаць зберажэ ад эндакрынных і сардэчных захворванняў, дапаможа пазбегнуць лішняй вагі і захавае зубы здаровымі да глыбокай старасці. Нашы звычкі закладваюцца з дзяцінства. Снедайце самі і прывучыць снедаць сваіх дзяцей.

— Раніцай гатаваць няма часу. Ці можна абысціся «гатовымі» варыянтамі — скажам, па амерыканскім прынцыпе: малако і шматкі?

 

Працяг — у затрашнім нумары газеты «Звязда».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».