Вы тут

Вялікае падарожжа ў Бялынічы


Бялыніцкі край рыхтуецца да штогадовай духоўнай урачыстасці, а сам раённы цэнтр — Бялынічы ў гэтую нядзелю стане сталіцай Дня беларускага пісьменства. Атрымаўшы свой пачатак у 1994 годзе ў Полацку, на малой радзіме славутых Францыска Скарыны і Ефрасінні Полацкай, свята здзейсніла вялікае падарожжа па гарадах і мястэчках нашай Бацькаўшчыны. Гэта былі Навагрудак і Слонім, Тураў і Пінск, Орша і Глыбокае, Шклоў і Мсціслаў, Барысаў і Заслаўе, іншыя паселішчы. Старажытная зямля на беразе імклівай Іпуці — Бялынічы вядомыя з 1577 года — упіша ў свой летапіс, што дваццаць сёмы раз гэтае свята сустракалі і адзначалі менавіта тут.


А Выдавецкі дом «Звязда», як заўсёды, стане ўдзельнікам гэтай урачыстай нагоды, каб сустрэцца са сваімі сталымі падпісчыкамі і чытачамі, а таксама пасябраваць з новымі.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.