Вы тут

Андрэй Савіных: Электаральная кампанія — каталізатар грамадскіх працэсаў, абвастрае іх і выяўляе назапашаныя праблемы


Як пратэсты могуць паўплываць на нашу замежную палітыку і эканамічныя сувязі з замежнымі краінамі?

Аглядальнік «СЕ» Марыя Дадалка паразмаўляла са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэем Савіных пра тое, як пратэсты могуць паўплываць на нашу знешнюю палітыку і эканамічныя сувязі з замежнымі краінамі.


— Улічваючы складанасці ў грамадска-палітычным жыцці ў нашай краіне, пачнем з найбольш актуальных міжнародных пытанняў у гэтай сувязі. Пазіцыя Расіі ў падзеях. Чаго граху таіць, да прэзідэнцкіх выбараў мы прыйшлі з вельмі супярэчлівымі і нацягнутымі адносінамі з краінай-суседкай: удар некампенсаваным падатковым манеўрам па эканоміцы, цэны на вуглевадароды, няскончаныя дарожныя карты, тут і «вагнераўцы» з расійскімі пашпартамі акурат не да часу... Але па меры напружання сітуацыі ў Беларусі пацяплелі саюзніцкія адносіны — лідэры стэлефаноўваюцца вельмі часта, кажуць аб магчымым візіце ў Маскву нашага кіраўніка дзяржавы, рэзерве праваахоўнікаў з Расіі і нават рэфінансаванні доўгу. Чым выкліканая, на ваш погляд, такая змена: Расія разумее, што можа страціць блізкага сябра ў асобе беларусаў і асцерагаецца, што хваля падобных «пажараў», адпрацаваная ў Беларусі, успыхне ўжо ў Расіі?

— Мы сёння праходзім вельмі складаны этап у развіцці нашай краіны. Электаральная кампанія не з’яўляецца адзінай прычынай гэтага крызісу. Яна, як гэта часта бывае не толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх іншых краінах, з’яўляецца каталізатарам грамадскіх працэсаў, абвастрае іх і выяўляе назапашаныя праблемы.

У нашай сітуацыі дадатковы эфект аказаў знешні ўплыў. Ён мае дзве крыніцы. На першае месца я б паставіў глабальны працэс рэгіяналізацыі, або фарміравання шматпалярнага свету. Ён абвастрае канкурэнцыю за фінансавыя і гандлёвыя плыні, прыводзіць да сацыяльнай нестабільнасці і палітычных узрушэнняў на ўзроўні асобных краін...

Другім важным фактарам становяцца паводзіны нашых суседзяў. Яшчэ 10 гадоў таму глабалісты разважалі пра адзіны сусветны ўклад, які будзе кіравацца аднолькавым для ўсіх міжнародным правам. Яны заяўлялі, што ўсе краіны будуць знаходзіцца пад абаронай гэтага заканадаўства і будуць мець больш ці менш роўныя правы. Сёння рыторыка кардынальна мяняецца. Адраджаюцца прынцыпы «realpolіtіk», калі адносіны паміж краінамі вызначаюцца балансам сіл. Мы вяртаемся да падыходу «хто мацней, той і мае рацыю». Нацыянальны інтарэс зноў ставіцца вышэй прынцыпу справядлівасці. Мне асабіста гэта нагадвае прынцып «мэта апраўдвае сродкі». У выніку пэўныя палітычныя і дзелавыя колы з Польшчы і Літвы ўмяшаліся ў выбарчы працэс у нашай краіне, выдзелілі фінансаванне, якое працуе на абвастрэнне сацыяльных працэсаў...

У гэтых умовах пазіцыя Расіі выклікае павагу і глыбокую ўдзячнасць. Расія заявіла аб тым, што ўсе ўнутраныя праблемы Беларусь можа і павінна ўрэгуляваць самастойна, без умяшання звонку. Расія заявіла і аб уласным неўмяшанні. Пры гэтым яна гатовая аказаць Беларусі любую дапамогу ў рамках тых прававых пагадненняў, якія дзейнічаюць паміж нашымі краінамі. Але змест гэтай дапамогі беларускі бок будзе акрэсліваць сам.

— Санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў увялі тры краіны — Латвія, Літва, Эстонія, асуджаюць дзеянні нашай улады і еўрапейскія чыноўнікі. У адказ на гэта Прэзідэнт прыгразіў зваротнымі санкцыямі і даручыў ураду ўнесці прапанову аб пераарыентацыі ўсіх гандлёвых плыняў з партоў Літвы на іншыя, заявіўшы, што 30 % Літоўскага бюджэту фармуюць нашы грузапатокі праз Літву. Які ўплыў палітычныя рознагалоссі могуць аказаць на ўзаемаадносіны ў эканоміцы?

Увесь тэкст інтэрв’ю — у чарговым нумары дадатку «Саюз-Еўразія».

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.