28 кастрычніка, серада

Вы тут

Прамысловасць сталіцы працуе ў штатным рэжыме


Усе буйныя прамысловыя прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі Мінска, працуюць. Пра гэта паведаміў падчас суботняй прамой лініі, якая прайшла 5 верасня, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый ТРУШЧАНКА.


Па яго словах, эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла некаторыя карэктывы ў работу шэрагу суб'ектаў гаспадарання. Але ў цэлым бізнес-клімат у сталіцы не пагоршыўся. Пра гэта сведчаць лічбы, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны».

У першым паўгоддзі 2019 года ў Мінску дзейнічалі 51 тысяча суб'ектаў гаспадарання. У бягучым паўгоддзі іх колькасць узрасла больш чым на тысячу. Павялічваецца і колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Іх налічваецца больш за 81 тысячу. За год прырост склаў чатыры тысячы ІП. Акрамя таго, за першыя шэсць месяцаў 2020 года прыцягненне прамых замежных інвестыцый у Мінску склала 614 мільёнаў рублёў.

Юрый Трушчанка таксама адзначыў, што больш за 2,7 тысячы суб'ектаў гаспадарання скарысталіся падтрымкай, прадугледжанай Указам № 143 «Аб падтрымцы эканомікі». Мінгарвыканкам аказаў дапамогу, прадугледжаную ўказам, 2 759 суб'ектам гаспадарання. Прадпрыемствы атрымалі каля 32,2 мільёна рублёў. Суб'екты гаспадарання прадстаўляюць розныя сферы: прамысловасць, грамадскае харчаванне, турыстычны, гасцінічны бізнесы. І ў асноўным яны прыватнай формы ўласнасці. Ім былі аказаны ўсе віды дапамогі, у тым ліку зніжэнне стаўкі арэнднай платы, падатковы крэдыт, зніжэнне зямельнага і падатку на нерухомасць і іншае.

Адзначым, што сёння ў сталіцы функцыянуюць 52 тысячы суб'ектаў гаспадарання. Крыху больш за 5 % з іх скарысталіся падтрымкай, прадугледжанай Указам № 143.

Прэв’ю: newsgomel.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.